Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вярба Вера

Дата нараджэння
14.01.1942
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Высокі Гарадзец
Дата смерці
15.07.2012
Род дзейнасці
паэтэса, перакладчыца
Гады творчасці
з 1958 года
Жанр
вершы, паэмы

Вярба Вера (сапраўднае прозвішча Сакалова Гертруда Пятроўна) – беларуская савецкая паэтэса.

Нарадзілася 14 студзеня 1942 года ў в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна ў сям'і служачых.

Скончыла Мінскую сярэднюю школу (1958), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1964).

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1964 года.

У 1964–1969 гг. – пазаштатны карэспандэнт часопіса «Маладосць». У 1969–1971 гг. – старшы інспектар аддзела прапаганды літаратуры Упраўлення кніжнага гандлю Дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па друку.

3 1972 года – літсупрацоўнік, потым загадчык аддзелам пісем і інфармацыі рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». З 1977 года – пазаштатны карэспандэнт часопіса «Работніца і сялянка». У 1980–1983 гг. працавала ў часопісе «Беларусь».

Абіралася членам бюро секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў БССР.

Друкавацца пачала ў 1958 годзе.

Літаратурная творчасць:

– зборнікі вершаў і паэм: «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Снежная горка» (1976), «Альфа» (1978);

– ліраэпічная паэма «Каліна» (1968);

– зборнік твораў для дзяцей «Пралеска» (1968);

– кнігі «Выбранае» (1976), «Мая маленькая планета» (1982), «Яраслаўна» (1986), «Белыя пісьмы» (1987).

Пераклала на беларускую мову аповесць Р. Фраермана «Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне» (1975).

Творы В. Вярбы выдаваліся ў перакладзе на рускую і іншыя мовы.

Жыла ў Мінску.

Памерла 15 ліпеня 2012 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Баравікова, Р. Па рацэ часу – у вечнасць / Р. Баравікова // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 20 ліп. – С. 1.

2. Барысава, Т. Ручнікі над вярбою / Т. Барысава // Рэспубліка. – 2016. – 20 жн. – С. 11.

3. Вера Вярба // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 641.

4. Верба Вера // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 2. – С. 72–84.

5. Верба Вера // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 124.

6. Верба Вера // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 623.

7. Вярба Вера // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 458.

8. Гайдук, С. Пачатак з канца, ці Чаму Вера Вярба працягвае жыць у нашых сэрцах / С. Гайдук // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 24 жн. – С. 5.

9. Гардзей, В. Ручнікі паплылі ў вечнасць / В. Гардзей // Звязда. – 2012. – 18 ліп. – С. 7.

10. Гарэлік, Л. М. Вярба Вера / Л. М. Гарэлік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 68.

11. Кавалеўскі, С. Апошні ліст Вярбы / С. Кавалеўскі // Народнае слова. – 2012. – 21 ліп. – С. 7.

12. Карніловіч, Э. «Ручнікі» пела ўся краіна / Э. Карніловіч // Наша Талачыншчына. – 2013. – 11 верас. – С. 7.

13. Падарожны, А. Ручнікі Вярбы / А. Падарожны // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 14 студз. – С. 6.

14. Піскунова, Т. Чароўная паэзія Веры Вярбы / Т. Піскунова // Зара (Бешанковічы). – 2017. – 17 студз. – С. 6.

15. Поэтесса любви, лирики, материнства // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 135–136.

16. Саламевіч, І. У. Вярба Вера / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 391–392.

17. Соколова, Г. П. От поэзии до прозы / Г. П. Соколова ; беседовала О. Кузьмич // Наша Талачыншчына. – 2012. – 14 студз. – С. 4.

18. Шайтанава, Д. На кожным кроку ў гэтым куточку жыве паэтычны радок / Д. Шайтанава, С. Гвоздзева // Наша Талачыншчына. – 2019. – 27 крас. – С. 10 ; 4 мая. – С. 9 ; 11 мая. – С. 5 ; 18 мая. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

 arrow Вершы пра каханне. Вера Вярба