Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Дата нараджэння
18.11.1931
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Дзямешкава
Дата смерці
21.04.2022
Род дзейнасці
паэт, драматург
публіцыст, крытык, перакладчык
Гады творчасці
1951–2022
Жанр
вершы, паэмы, п’есы
Узнагароды і прэміі
Дзяржаўная прэмія Беларусі (1988)
грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь – двойчы
медаль

Вярцінскі Анатоль Ільіч – беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся 18 лістапада 1931 года ў вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Матыранскай пачатковай, Косцінскай сямігадовай, Камянецкай сярэдняй школах.

У 1951–1956 гг. вучыўся на аддзяленні журналістыкі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Працаваў у рэдакцыях раённых газет у Давыд-Гарадку, Камянцы, Клімавічах, Рагачове, загадчыкам аддзела газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам у выдавецтве «Беларусь».

З 1962 года жыве ў Мінску.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964 года.

З 1967 года – літаратурны кансультант па паэзіі ў Саюзе пісьменнікаў БССР.

З 1975 па 1982 – сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

З 1986 па 1990 гг. працаваў на пасадзе галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва».

У 1988 годзе стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

У 1990–1996 гг. – народны дэпутат БССР. У складзе дэлегацыі Беларускай ССР удзельнічаў у 1977 годзе ў рабоце ХХХІІ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Прымаў актыўны ўдзел у выпрацоўцы тэксту Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990), у стварэнні новай Канстытуцыі.

Узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, медалём.

У 1998 годзе стаў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Культура».

3 вершаванымі творамі ўпершыню выступіў на старонках універсітэцкай шматтыражнай газеты «За сталінскія кадры» (1951). У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1954 годзе, калі ў газеце «Чырвоная змена» быў апублікаваны яго верш «Шлях на ўсход».

Літаратурныя творы:

– зборнікі вершаў і паэм: «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Вяртанне» (1969), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых дарог» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981), «Вечный восход» (1982), «Хлопчык глядзіць» (1992), «Жанчына. Мужчына. Каханне...» (2003); «Выбраныя творы» (2009); «Асобныя радкі розных гадоў» (2010); «Жыцьмем. Вершы і паэмы» (2012); «Тым часам... : Вершы, эсэ, публіцыстыка» (2020).

– лірыка-эпічныя паэмы: «Заазер'е» (1968), «Дажынкі» (1968);

– лірычная паэма «Начны бераг» (1972);

– лірыка-філасофская паэма «Колькі лет, колькі зім!» (1979, тэлеспектакль 1980).

– п'есы для дзяцей: «Дзякуй, вялікі дзякуй!» (1983, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (пастаўлена ў 1975) і «Гефест – друг Праметэя» (пастаўлена ў 1984);

– літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя творы: «Высокае неба ідэала» (1980), «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

– зборнік артыкулаў, выступленняў, інтэрв'ю «Трывожны досвітак» (1994);

Творы Вярцінскага друкаваліся ў многіх літаратурных зборніках: «Дзень паэзіі», «Мары юнацкія», «Універсітэт паэтычны», «Разгарэлася зорка ясная», «Зорка Венера», «Ад скарбаў роднае зямлі», «День добры, мама», «Беларуская балада», «Покліч долі адзінай», «Партызаны, партызаны», «Твой зорны час» і іншых.

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай паэзіі, п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам».

Вершы А. Вярцінскага пакладзены на музыку Я. Глебавым, Л. Захлеўным, I. Лучанком, Д. Смольскім, К. Цесаковым і інш.

Памёр 21 красавіка 2022 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Анатолий Вертинский // В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия: творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : в 2 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2012. – Ч. 1. – С. 272–278 ; Ч. 2. – С. 84–97.

2. Анатолий Вертинский // Жизнеутверждающее слово. Уроженцы Витебщины в белорусской советской литературе (1924–1991) : монография : в 4 ч. / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2020. – Ч. 4 : Драматургия. Литературоведение. Литературная критика. – С. 9–12.

3. Анатолий Вертинский // От земли Поозерской... Творчество витебских литераторов в послевоенный период (1946―1965 гг.) : монография / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2010. – С. 84–87.

4. Анатоль Вярцінскі // Беларуская літаратурная спадчына : анталогія : у 2 кн. / уклад. П. М. Лапо [і інш.]. – 2011. – Кн. 2. – С. 831–838.

5. Анатоль Вярцінскі // Сучасная беларуская паэзія: творчыя індывідуальнасці : вучэбны дапаможнік / В. Русілка. – Віцебск, 2005. – С. 11–22.

6. Астраўцоў, С. Праметэй загаварыў па-беларуску / С. Астраўцоў // Літаратура і мастацтва. – 1983. – 12 жн. – С. 6.

7. Атакуючыя рытмы // Узрушанасць : артыкулы пра сучасную беларускую паэзію / Я. Шпакоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1978. – С. 91–102.

8. Багамолава, А. «Месца маё ў свеце – месца ў сэрцы тваім»: разнастайнасць стылістычных фігур як адметнасць мовы інтымнай лірыкі Анатоля Вярцінскага / А. Багамолава // Роднае слова. – 2011. – № 11. – С. 31–34.

9. Баўтрэль, І. Г. Непаўторнасць таленту : колькі слоў пра паэзію Анатоля Вярцінскага / І. Г. Баўтрэль // Роднае слова. – 2011. – № 11. – С. 5–8.

10. Бельскі, А. І. Беларуская літаратура на сучасным этапе (з сярэдзіны 1980-х гадоў) / А. І. Бельскі, Я. А. Гарадніцкі, М. А. Тычына // Беларуская мова і літаратура. – 2009. – № 3. – С. 6–19.

11. Бутэвіч, А. Паэтычнае даўгалецце Анатоля Вярцінскага: з нагоды 85-годдзя паэта / А. Бутэвіч // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 43 (лістап.). – С. 3.

12. Бярозкін, Р. «Каб перадаць само гарэнне» / Р. Бярозкін // Маладосць. – 1973. – № 10. – С. 145–150.

13. Вертинский Анатолий Ильич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 125.

14. Вершы мае – пісьмы // Ля аднаго вогнішча : літаратурна-крытычныя артыкулы / У. В. Гніламёдаў ; маст. А. М. Малышава. – Мінск : Юнацтва, 1984. – С. 92–102.

15. Вярцінскі Анатоль / М. А. Губернатараў, Т. М. Махнач // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 72–80.

16. Вярцінскі Анатоль Ільіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 460.

17. Вярцінскі Анатоль Ільіч // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.] ; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Беларусь, 1999. – С. 582.

18. Вярцінскі, А. І. «Люблю зямлю, дзе ёсць дзіцячая казка..» / А. І. Вярцінскі ; запісала Т. Антонава // Голас Радзімы. – 1979. – 22 лют. – С. 7.

19. Вярцінскі, А. І. Прызначэнне паэзіі – спрыяць жыццю / А. І. Вярцінскі ; гутарыла Д. Зайкоўская // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 38–40.

20. Галубовіч, Л. Поўніцца часам : штрыхі да творчага партрэта Анатоля Вярцінскага / Л. Галубовіч // Дзеяслоў. – 2011. – № 5. – С. 275–281.

21. Герцык, А. В. Вывучэнне паэзіі Анатоля Вярцінскага ў XI класе / А. В. Герцык // Беларуская мова і літаратура. – 2013. – № 2. – С. 44–50.

22. Гоўзіч, І. М. Жанрава-стылявая спецыфіка творчасці Анатоля Вярцінскага і Янкі Сіпакова : аўтарэферат дысертацыі / І. М. Гоўзіч. – Мінск : Інстытут літаратуры імя Я. Купалы, 2003. – 23 с.

23. Гоўзіч, І. М. Стыль Анатоля Вярцінскага як адметная мастацкая сістэма / І. М. Гоўзіч // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : матэрыялы навуковай канферэнцыі, 24 кастрычніка 2001 года, Гродна, Рэспубліка Беларусь / рэдкал. : У. І. Каяла [і інш.].. – Гродна, 2002. – С. 184–189.

24. Да «Высокага неба ідэала» // Крылы рамантыкі : рамантычныя тэндэнцыі ў сучаснай беларускай паэзіі / Т. К. Чабан. – Мінск : Навука і тэхніка, 1982. – С. 159–170.

25. Драздова, З. У. Анатоль Вярцінскі / З. У. Драздова // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2002. – Т. 4, кн. 1 : 1966–1985. – С. 439–465.

26. Жуковіч, В. Клопаты Анатоля Вярцінскага / В. Жуковіч // Дзеяслоў. – 2018. – № 6. – С. 228–237.

27. Ісці да людзей (Анатоль Вярцінскі) // Ісці да чалавека : літаратурныя партрэты / А. У. Русецкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – С. 227–258.

28. «...Каб перадаць само гарэнне» // Паэзія – маё жыццё : літаратурна-крытычныя артыкулы / Р. Бярозкін. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – С. 276–285.

29. Каладзінскі, М. Далягляды людской удзячнасці / М. Каладзінскі // Літаратура і мастацтва. – 1974. – 21 чэрв. – С. 8–9.

30. Колас, Г. Школа дабраты (нататкі пра драматургію Анатоля Вярцінскага) / Г. Колас // Вобраз-86 : літаратурна-крытычныя артыкулы / склад. Т. Чабан ; рэдкал.: Н. Пашкевіч [і інш.]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – С. 101–122.

31. Колос, Г. Откровение / Г. Колос // Советская Белоруссия. – 1974. – 1 июня. – С. 4.

32. Лайкоў, У. Чалавечы знак паэзіі Анатоля Вярцінскага / У. Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 18 лістап. – С. 11.

33. Лайкоў, У. Чалавечы знак паэзіі Анатоля Вярцінскага / У. Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 18 лістап. – С. 11.

34. Лайкоў, У. Чалавечы знак паэзіі Анатоля Вярцінскага / У. Лайкоў // Літаратура і мастацтва. – 2016. – 18 лістап. – С. 11.

35. Лебедев, В. Ю. Творчество А. Н. Вертинского в контексте Серебряного века как ламинарной культуры / В. Ю. Лебедев, А. В. Федоров // Обсерватория культуры. – 2015. – № 5. – С. 72–77.

36. Мищенчук, Н. И. Вертинский Анатолий Ильич / Н. И. Мищенчук // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 630.

37. Мікулёнак, С. Н. Дзяцінства паэта / С. Н. Мікулёнак ; гутарыў А. Котаў // Лепельскі край. – 2004. – 28 мая. – С. 2.

38. Мішчанчук, М. І. Вярцінскі Анатоль Ільіч / М. І. Мішчанчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1997. – Т. 4 : Варанецкі–Гальфстрым. – С. 397.

39. Мішчанчук, М. І. Вярцінскі Анатоль Ільіч / М. І. Мішчанчук // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1984. – Т. 1 : Акапэла–Габелен. – С. 719–720.

40. На аснове чалавечай роднасці // Прад высокаю красою... : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. Л. Бечык. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – С. 89–107.

41. Пацюпа, Ю. Магія паўтору : роздум над паэтыкай Анатоля Вярцінскага / Ю. Пацюпа // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 89.

42. Пераадоленне // Паэзія і час : літаратурна-крытычныя артыкулы, творчыя партрэты / А. Лойка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – С. 202–211.

43. Русілка, В. Вучыць чалавечнасці: штрыхі да літаратурнага партрэта Анатоля Вярцінскага / В. Русілка // Полымя. – 1997. – № 5. – С. 259–274.

44. Русілка, В. І. Анатоль Вярцінскі / В. І. Русілка // Літаратурныя постаці Віцебшчыны : зборнік навуковых артыкулаў / пад рэд. А. У. Русецкага, В. І. Русілкі. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2001. – С. 53–74.

45. Русілка, В. І. Маральнае як агульначалавечае і грамадзянскае / В. І. Русілка // Беларуская літаратура : зборнік артыкулаў / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер [і інш.]. – Мінск : «Універсітэцкае», 1986. – Вып. 14. – С. 20–29.

46. Сіпакоў, Я. Высокае неба яго ідэала / Я. Сіпакоў // Роднае слова. – 2006. – № 11. – С. 87–88.

47. Сямёнава, А. Высокае неба / А. Сямёнава // Полымя. – 1976. – № 10. – С. 200–214.

48. Цялятка, А. Трэба жыццё тварыць / А. Цялятка // Витебские вести. – 2016. – 17 нояб. – С. 22.

49. Шамякіна, М. Анатоль Вярцінскі / М. Шамякіна // Полымя. – 2007. – № 2. – С. 126–129.