Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Якутаў Уладзімір Дзмітрыевіч

Дата нараджэння
05.11.1926
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Рацькава
Дата смерці
2010
Род дзейнасці
публіцыст, празаік
Навуковая ступень
кандыдат гістарычных навук
Узнагароды і прэміі
ордэн Айчыннай вайны I ступені
ордэн Чырвонай Зоркі

Якутаў Уладзімір Дзмітрыевіч нарадзіўся 5 лістапада 1926 года ў в. Рацькава Ушацкага раёна. Публіцыст, празаік. Вучыўся ў Рацькаўскай школе. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў у партызанскім атрадзе брыгады «Няўлоўныя». Пасля вызвалення раёна, з 1944 года – у дзеючай арміі. Дэмабілізаваны па раненні ў 1945 годзе. Працаваў сакратаром Булаўскага сельсавета Полацкага раёна (1945–1946). У 1946 годзе накіраваны ў Літву, дзе працаваў сакратаром валаснога камітэта камсамола, інструктарам райкама партыі (1946–1961). Скончыў гістарычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта (1954). Пераехаўшы ў Мінск, працаваў адказным сакратаром рэспубліканскага таварыства «Веды», намеснікам дырэктара па культрабоце тэхнічнага вучылішча № 53 (1961–1963), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1963–1973), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР (1973–1990). У 1990 годзе выйшаў на пенсію. Узначальваў культурна-творчую фірму «Русь Белая». Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі.

Пачаў друкавацца з 1962 года. Апублікаваў шэраг навуковых прац па гісторыі Кампартыі Беларусі. Піша апавяданні, аповесці, біяграфічныя нарысы пра беларускіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў (Д. Валковіча, М. Галадзеда, 3. Жылуновіча, П. Машэрава, С. Прытыцкага, А. Чарвякова і інш.), пра Кастрычніцкую рэвалюцыю і грамадзянскую вайну («Агонія», «Віхурны досвітак»). Творы У. Якутава заснаваны на дакументах, фактычным матэрыяле. Аўтар аповесці «Янаўская элегія» (1993). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года.

Працаваў ў жанры біяграфіі, эсэ, нарысаў.

Памёр Уладзімір Дзмітрыевіч Якутаў у 2010 годзе.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Якутаў Уладзімір // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. – Мінск : БелСЭ, 1995. – Т. 6 : Талалай–Яфімаў. – С. 486.

2. Якутаў Уладзімір Дзмітрыевіч // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С 553–554.