Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Янсанэ (Панізнік) Ніна Сцяпанаўна

Дата нараджэння
21.11.1933
Месца нараджэння
Віленская губерня, Браслаўскі павет, в. Бабышкі
Род дзейнасці
перакладчыца

Янсанэ (Панізнік) Ніна Сцяпанаўна нарадзілася 21 лістапада 1933 года ў в. Бабышкі Браслаўскага павета Віленскай губерні (зараз Мёрскі раён). Перакладчыца.

Пасля заканчэння Лявонпальскай сямігодкі, у 1951 годзе паступіла ў тэхнікум малочна-мясной прамысловасці ў Рызе. Да пенсіі працавала на адным з рыжскіх заводаў. З 1998 года – грамадзянка Латвійскай Рэспублікі.

За гады жыцця ў Латвіі Ніна Янсанэ ўвабрала ў сябе дух латышскай культуры, дасканала авалодала глыбіннымі пластамі мовы. У 1993 годзе ў мінскім выдавецтве «Юнацтва» выйшаў том «Выбранае» Яна Райніса, для якога яна зрабіла падрадкоўнікі вершаў і пераклала некалькі артыкулаў класіка латышскай літаратуры (для серыі «Скарбы сусветнай літаратуры»).

Пераклады вершаў латышскіх паэтаў паводле падрадкоўнікаў Ніны Янсанэ змешчаны ў зборніку «Сустрэча роднасных сусветаў» (1997). Яе пераклады друкаваліся ў штогодніку «Ветразь», часопісе «Вожык», у газетах «Наша слова», «Набат». У 2013 годзе ў «Краязнаўчай газеце» быў змешчаны артыкул «Помню свой мацярык».

Перакладала латышскія народныя казкі, прозу Соўлцэрытэ Віесэ і Аі Лацэ, успаміны Яніса Ніедрэ, навуковае даследаванне Петэрыса Зэйдэ пра латышска-беларускія ўзаемадачыненні, нарыс Матыльды Езавітавай «Кароткі агляд старажытнай беларускай культуры і літаратуры», брашуру 1938 года Вілбертса Краснайса «Беларусы як адгалінаванне народа латышскага», якая ўяўляе цікаваць і цяпер.

Жыве ў Юрмале.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Панізьнік, С. І сонца па зямлі хадзіла! / С. Панізьнік // Краязнаўчая газета. – 2018. – № 44 (лістап.). – С. 5.

2. Панізьнік, С. Не зарасці пракладзенаму следу: Ніна Янсанэ / С. Панізьнік // Міёрскія навіны. – 2017. – 19 снеж. – С. 7.

3. Панізьнік, С. Пасляслоўе да згадак / С. Панізьнік // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 42 (лістап.). – С. 6.

4. Янсанэ, Н. Помню свой мацярык: там сонца па зямлі хадзіла...: (з маіх бабышкаўскіх успамінаў) / Н. Янсанэ // Краязнаўчая газета. – 2013. – № 42 (лістап.). – С. 6.

5. Янсанэ (Панізьнік) Ніна // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. – С. 322–323.

6. Янсанэ (Панізьнік) Ніна // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. – С. 189–190.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Выдатныя людзі ў розных галінах дзенасці. Мёрскі раён