Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зарэцкі Міхась

Дата нараджэння
20.11.1901
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Высокі Гарадзец
Дата смерці
29.10.1937
Род дзейнасці
пісьменнік, літаратурны крытык, перакладчык
Гады творчасці
1922–1937
Жанр
апавяданні, аповесці, раманы, нарысы, п’есы, кінасцэнарыі, артыкулы

Зарэцкі Міхась (сапраўднае прозвішча Касянкоў Міхаіл Яўхімавіч) – беларускі савецкі пісьменнік.

Нарадзіўся 20 лістапада 1901 года ў в. Высокі Гарадзец Талачынскага раёна.

Скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі (1915–1916), у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1928).

Быў перапісчыкам у паўвайсковай часці, настаўнічаў на Магілёўшчыне, узначальваў валасное аб'яднанне настаўнікаў, валасны аддзел працаўнікоў асветы. У 1920–1926 гг. – палітработнік Чырвонай Арміі.

Творчую дзейнасць пачаў у 1922 годзе. Актыўны ўдзельнік літаратурна-грамадскага руху 20-х гадоў. Адзін з арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», пасля ўваходзіў у аб'яднанне «Полымя». У 1926–1927 гг. быў рэдактарам часопіса «Маладняк».

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.

Літаратурная творчасць

arrow апавяданні: «У Саўках» (1922), «Пад сонцам» (1926), «Чаплюк», «Спакуса», «Бацькаў сын» – сцвярджэнне рэвалюцыйных пераўтварэнняў; «Ворагі», «Бель», «Кветка пажоўклая» – цікавіўся псіхалогіяй чалавека на пераломе гістарычных эпох жыцця;

arrow зборнікі апавяданняў: «У віры жыцця» (1925) і «Пела вясна» (1925);

arrow аповесць «Голы звер» (1926);

arrow раманы: «Сцежкі-дарожкі» (1927), «Вязьмо» (1932);

arrow нарысы: «Цені крывавай мінуўшчыны» (1927), «Падарожжа на новую зямлю» (1929), «Вясна 1930 года» (1930), «Лісты да знаёмага» (1931);

arrow п'есы: «Віхор на балоце» (1928), «Белыя ружы» (1928–1929), «Сымон Карызна» (1935), «Ная» (1936) і іншыя;

arrow кінасцэнарый «Пачатак шчасця».

У розныя перыяды творчасці выступаў як крытык. Напісаў артыкулы «Два экзамены» (да пытання аб тэатральнай крытыцы, 1928), «Размова незвычайнае шчырасці» (1932), «Падарожжа на новую зямлю» (1929), «Крывічы» («Полымя», 1929, № 4) і іншыя.

На беларускую мову пераклаў раманы «Цэмент» Ф. Гладкова (1930), «Прыгоды ўдалага ваякі Швейка ў сусветную вайну» Я. Гашака (ч. 1, 1931).

У 1937 годзе быў рэпрэсаваны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Памёр 29 кастрычніка 1937 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Буракова, Т. Знакаміты зямляк / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 29 сак. – С. 4.

2. Дулеба, Г. І. Радзіма Зарэцкага Міхася (Высокі Гарадзец) / Г. І. Дулеба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 413.

3. Карніловіч, Э. «Пела вясна...» / Э. Карніловіч // Наша Талачыншчына. – 2013. – 10 жн. – С. 5.

4. Максімовіч, В. Праблематыка апавяданняў Міхася Зарэцкага 1920-х гг. / В. Максімовіч // Роднае слова. – 2010. – № 10. – С. 25–29.

5. Міхась Зарэцкі // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1988. – С. 642–643.

6. Мушинский, М. И. Зарецкий Михась / М. И. Мушинский // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 447.

7. Мушинский, М. И. Зарецкий Михась / М. И. Мушинский // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 616–617.

8. Мушынскі, М. І. Зарэцкі Міхась / М. І. Мушынскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 542.

9. Мушынскі, М. І. Зарэцкі Міхась / М. І. Мушынскі // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – Т. 4 : З–Л. – С. 47.

10. Мушынскі,М. І. Праўдзівая гісторыя жыцця і творчасці Міхася Зарэцкага / М. І. Мушынскі. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 340 с.

11. Пахомчык, Н. Бяда Зарэцкага / Н. Пахомчык // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 18 лістап. – С. 1.

12. Пятрова, Н. Сінаніміка ў творах Міхася Зарэцкага / Н. Пятрова // Роднае слова. – 2006. – № 10. – С. 27–30.

13. Талант яркий, самобытный // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. – 2-е изд, с изм. – Минск : Бизнесофсет, 2006. – С. 138–139.

14. Чыгрын, І. П. Зарэцкі Міхась / І. П. Чыгрын // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 502–503.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Беларуская Палічка. Творы Міхася Зарэцкага