Жаўрук Алесь
Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч). Беларускі паэт.
Нарадзіўся 19 жніўня 1910 года ў г. Сянно Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.
У 1927 годзе паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога настаўнічаў у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. У 1938 годзе скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага. Займаўся ў аспірантуры пры АН БССР.
Першыя вершы надрукаваны ў 1926 годзе (газеты «Магілёўскі селянін» і бабруйская – «Камуніст»). Зборнікі вершаў: «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Надрукаваны напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А. Ушаковым паэма «Пра майго таварыша» (1939), зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950). Аўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А. Ушаковым, пастаўлена ў 1940 годзе).
Член Саюза пісьменнікаў БССР (1937).
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газеты «В бой за родину». У маі 1942 года ўступіў у члены УКП(б). У час вайны палітрук адлюстроўваў барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі – «Франтавы блакнот», зверствы фашыстаў над дзецьмі і сцэны помсты ворагам – «Алёнка», «Стихи о мести», «Комсомолец Бахтин», «Святая месть» і іншыя.
Загінуў 23 жніўня 1942 года пад Сталінградам.
У 1960 годзе выйшла выданне «Выбранае», у 1987 годзе – зборнік «Крывёю сэрца» (вершы, паэмы, успаміны пра паэта). У 1964 годзе Мінскай тэлестудыяй пастаўлены фільм пра А. Жаўрука «Песня и вела, и грела».
Яго імем названы вуліцы ў г. Сянно, Рагачове.
ЛІТАРАТУРА
1. Алесь Жаўрук // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 203.
2. Варанько, К. Д. Жыццё і творчасць пісьменнікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / К. Д. Варанько // Беларуская мова і літаратура. Серыя «У дапамогу педагогу». – 2018. – № 1. – С. 38–41.
3. Гурская, А. С. Жаўрук Алесь / А. С. Гурская, В. У. Ярац // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 442–444.
4. Жаврук Алесь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 423.
5. Жаўрук Алесь // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. – Т. 3 : Г–З. – С. 621.
6. Жаўрук Алесь (Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч) // Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2016. – С. 53–55.
7. Жаўрук Алесь // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне 2003. – С. 549–550.
8. Жаўрук Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 6 : Дадаізм–Застава. – С. 427.
9. Лазюк, С. Алесь Жаўрук (1910–1942) / С. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2000. – 13 чэрв. – С. 2.
10. Нарынкевич, Н. В. Жаврук Алесь / Н. В. Нарынкевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 515.
11. Салтук, А. Ляжыць ён, як віцязь... / А. Салтук // Вiцебскі рабочы. – 2005. – 18 жн. – С. 16.
12. Цвірка, К. А. Жаўрук Алесь / К. А. Цвірка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1985. – Т. 2 : Габой–Карціна. – С. 430.