Жалязоўскі Анатоль Пятровіч
ЖАЛЯЗОЎСКІ АНАТОЛЬ ПЯТРОВІЧ нарадзіўся 5 лютага 1943 года ў в. Крапіўна Аршанскага раёна ў сям'і рабочага. Пасля вайны бацькі пераехалі ў Оршу.
У 1962 годзе паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. З 1963 па 1965 гг. служыў у Савецкай Арміі.
Працаваў трэнерам у аршанскай дзіцячай спартыўнай школе (1968), загадчыкам аддзела Віцебскага абкама камсамола (з 1868 г.), інструктарам у апараце ЦК ЛКСМ Беларусі (з 1971 г.), Беларускім савеце па турызме (з 1974 г.), Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у Мінскім турбюро падарожжаў (з 1975 г.), начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР (з 1979 г.), дырэктарам Дома літаратара (з 1987 г.). З 1990 г. быў намеснікам старшыні СП Беларусі.
Літаратурнай дзейнасцю пачаў займацца з 1973 года. Апавяданні, аповесці друкаваліся ў часопісе «Маладосць», газеце «Літаратура і мастацтва». Асноўныя інтарэсы аўтара засяроджаны на раскрыцці маральна-этычных праблем жыцця сучасніка. Піша артыкулы, рэцэнзіі, дарожныя нататкі.
ЛІТАРАТУРА:
1. Анатоль Жалязоўскі // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 200–201.
2. Савік, Л. С. Жалязоўскі Анатоль / Л. С. Савік // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.] ; маст. рэд. В. Г. Загародні. – Мінск : БелЭн, 1993. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 438–439.