Жарнасек Ірына Францаўна
Жарнасек Ірына Францаўна нарадзілася 17 студзеня 1953 года ў в. Чаранкі Глыбоцкага раёна ў сялянскай сям'і.
Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла Мінскі інстытут культуры (1976). У 1978–1979 гг. – загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979–1983 гг. – карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. У 1983–1992 гг. –супрацоўнік наваполацкай гарадской газеты «Химик», у 1992-1995 гг. – супрацоўнік наваполацкай «Новай газеты». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1978 г., член Беларускага ПЭН-цэнтра.
Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. у газеце «Химик». Друкавалася ў літаратурных часопісах. Аўтар зборніка апавяданняў «Ліст да сына» (1986), зборніка аповесцей «Гульні над студняй» (1993), кнігі апавяданняў «Гадара» (2003), рамана «Будзь воля твая» (2004), зборніка вершаў «Шукаю цябе» (2008), друкавалася ў зборніках «Дзвіна» (1992, 2000), «Ад ніў Наддзвінскіх» (2009). Творы пісьменніцы перакладаліся на ўкраінскую, польскую, славацкую мовы. Выступае як перакладчык з польскай мовы.
Ірына Жарнасек – аўтар дзвюх п'ес: «...І знойдзеш суцяшэнне», «Прыгоды святога Мікалая ў Дзіўнай краіне», аўтар аповесці-казкі для дзяцей «Спрэчка анёлаў», а таксама іншых хрысціянскіх казак для дзяцей.
Жыве ў Наваполацку.
ЛІТАРАТУРА
1. Гальпяровіч, Н. Ірына Жарнасек / Н. Гальпяровіч // Роднае слова. – 2003. – № 1. – С. 90.
2. Гук, С. Узнагарода – пісьменніцы І. Жарнасек / С. Гук // Літаратура і мастацтва. – 2001. – № 9. – С. 3.
3. Жарнасек Ірына // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1992. – Т. 2 : Верабей–Іваноў. – С. 440.
4. Жарнасек Ірына // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С. 31.
5. Жарнасек, І. Ф. Я не баюся слова «свабода» / І. Ф. Жарнасек ; гутарыў А. Аркуш // Arche. – 2006. – № 4. – С. 65–72.
6. Ірына Жарнасек // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 202.
7. Ірына Жарнасек // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 417–418.
8. Лялько, Х. З даверам і любоўю / Х. Лялько // Маладосць. – 1987. – № 6. – С. 162–165.
9. Рублевская, Л. Книжный навигатор / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. – 2003. – 26 июня. – С. 5.
10. Сіўко, Ф. Творчыя іпастасі Ірыны Жарнасек / Ф. Сіўко // Народнае слова. – 2003. – 18 студз. – С. 8.
11. Сопікава, В. Духоўнасць і майстэрства / В. Сопікава // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 22 студз. – С. 3.