Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Журба Янка

Дата нараджэння
30.04.1881
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, в. Купніна
Дата смерці
07.01.1964
Род дзейнасці
пісьменнік, паэт, перакладчык
Гады творчасці
з 1902

Янка Журба (Івашын Іван Якаўлевіч) нарадзіўся 18 (30) красавіка 1881 года ў в. Купніна Лепельскага павета (зараз Чашніцкі раён), у беднай сялянскай сям'і, якая складалася з 12 чалавек.

У 1898 годзе Янка паступіў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. Яшчэ тады спрабаваў свае сілы ў вершаванай творчасці. З 1902 года пачаў друкаваць этнаграфічныя нарысы ў газеце «Витебские губернские ведомости».

Пасля заканчэння семінарыі ў 1902 годзе настаўнічаў у пачатковых школах. У 1906 годзе стаў студэнтам Глухаўскага настаўніцкага інстытута былой Чарнігаўскай губерні. З таго часу пачаў пісаць вершы на беларускай мове. Пасля вучобы Іван Якаўлевіч выкладаў рускую мову і літаратуру ў старэйшых класах. Да 1914 года настаўнічаў у Чашніках Віцебскай губерні. Зноў на Чашніччыне апынуўся ў 1941 годзе. Друкавацца пачаў у рускіх выданнях з 1902 года.

Першы верш Янкі Журбы «На беразе Дзвіны» быў змешчаны ў газеце «Наша Ніва» (1909). У дакастрычніцкай паэзіі Я. Журбы выразна выявілася сацыяльная накіраванасць, аптымістычны погляд на свет, жаданне рэвалюцыйных ператварэнняў. У паслярэвалюцыйны час пачаў друкавацца з 1921 года у газеце «Савецкая Беларусь», з 1922 – у часопісе «Полымя» і інш.

Першая паэтычная кніга «Заранкі» выйшла ў Мінску ў 1924 годзе.

У 1939 годзе ён стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР.

У 1950 годзе выйшлі з друку «Выбраныя творы» Я. Журбы, а потым і некалькі паэтычных кніг, сярод якіх зборнік вершаў для дзяцей.

Пераклаў на беларускую мову раман Ф. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1930). Ужо пасля смерці паэта ў 1970 годзе выйшла кніжка выбраных твораў Янкі Журбы «Вершы», у 1980 г. – зборнік «Роднае», а ў 1984 г. – «Мая песня».

Пасля вайны жыў у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, быў настаўнікам музыкі і спеваў у пачатковых класах. Апошнія гады правёў у доме састарэлых у Полацку.

Памёр Іван Якаўлевіч 7 студзеня 1964 года. Пахаваны на Ксавер'еўскіх могілках побач з манастыром Еўфрасінні Полацкай.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Асіпенка, М. Далёкія і блізкія: знакамітыя творцы з адчуваннем радзімы / М. Асіпенка // Літаратура і мастацтва. – 2017. – 1 верас. – С. 6.

2. Выдающиеся имена Отечества – уроженцы Чашникского района // Чашникский район : справочно-информационные материалы / отв. за вып. Т. В. Пчелкина. – Витебск : Витебская областная типография, 2008. – С. 9–10.

3. Говар, Г. «Я моцна палюбіў старонку гэту» / Г. Говар // Літаратура і мастацтва. – 2008. – 12 верас. – С. 12.

4. Дзеячы культуры і навукі – ураджэнцы Чашніччыны // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. – Мінск : Медисонт, 2007. – С. 138–149.

5. Журботы і радасці Янкі Журбы / падрыхт. Н. Казленя // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 16 (крас.). – С. 5.

6. Канапелька, А. Янка Журба. 1881–1964 / А. Канапелька // Народнае слова. – 1999. – 25 лют. – С. 5.

7. Міхно, У. Невядомае / У. Міхно // Вiцебскі рабочы. – 2004. – 4 верас. – С. 5.

8. Міхно, У. Сорак гадоў без Журбы / У. Міхно // Чырвоны прамень (Чашнiкi). – 2004. – 13 студз. – С. 4.

9. Няхай, Р. З любоўю да роднага краю / Р. Няхай // Полымя. – 1971. – № 4. – С. 240–242.

10. Рублевская, Л. Хороший поэт в тени эпохи / Л. Рублевская // Советская Белоруссия. – 2012. – 11 июля. – С. 10.

11. Стадольнік, І. Запомнілася назаўсёды / І. Стадольнік // Віцебскі рабочы. – 1991. – 30 крас. – С. 3.

12. Стадольнік, І. З кагорты старэйшын / І. Стадольнік // Настаўніцкая газета. – 2010. – 14 студз. – С. 10.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Янка Журба: человек с другой планеты