Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Жыгуноў Алесь

Дата нараджэння
27.02.1954
Месца нараджэння
Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, в. Тройца
Род дзейнасці
паэт, настаўнік, журналіст
Спецыялізацыя
літаратура, педагогіка, журналістыка
Жанр
паэзія, вершы

Жыгуноў Алесь (Жыгуноў Аляксандр Міхайлавіч) нарадзіўся 27 лютага 1954 года ў в. Тройца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Паэт, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1982 г.

3 сялянскай сям'і. Скончыў Старасельскую пачатковую, потым – Навабрашчынскую сярэднюю школы (1970).

Працаваў дырэктарам клуба ў в. Баркі Шклоўскага раёна. У 1971–1976 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1976–1980 гг. быў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Чарневіцкай сярэдняй школе Глыбоцкага раёна, пасля працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Глыбоцкага раённага радыё, карэспандэнтам раённай газеты «Веснік Глыбоччыны».

Жыве ў Глыбокім, працуе настаўнікам.

Першыя вершы надрукаваў у 1973 г. у газеце «Чырвоная змена». Падборкі вершаў сустракаюцца пазней на старонках часопісаў «Полымя», «Маладосць», газет «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Настаўніцкая газета», «Віцебскі рабочы».

У зборніках «Матчына вышыванка», «Мая Тройца» адчуваецца моцная сувязь з роднай зямлёй, з бацькоўскім домам. Жыццё ў тым запаветным куточку, дзе ўкараніўся яго род, паэт ведае не з кніг. Непрыдуманыя постаці вяскоўцаў, іх быт, складаныя ўзаемаадносіны і перажыванні ўваходзяць у паэзію А. Жыгунова натуральна і нязмушана.

Глыбокім лірызмам і празрыстасцю вылучаюцца вершы паэта пра каханне.

Піша таксама для дзяцей.

З'яўляецца членам Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Алесь Жыгуноў // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – С. 209.

2. Жигунов Алесь // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 429.

3. Жыгуноў Алесь // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. – Віцебск, 2001. – С 33–34.

4. Жыгуноў, А. Алесь Жыгуноў: «Лірычнага паэта натхняе прыгажосць» / А. Жыгуноў ; гутарыла Д. Берніковіч // Народнае слова. – 2011. – 18 жн. – С. 10.

5. Жыгуноў, А. Вершы напісаны, быццам «гуляючы» / А. М. Жыгуноў ; гутарыў У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2011. – 20 окт. – С. 16.

6. Жыгуноў, А. Ураджайная ніва Алеся Жыгунова / А. Жыгуноў ; гутарыў У. Бацкалевіч // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 18 мая. – С. 4.

7. Зінкевіч, А. «За плячыма мама і Айчына» / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2010. – 8 верас. – С. 4.

8. Зінкевіч, А. У творчым палёце / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 1 верас. – С. 5.

9. Капшуль, Г. Алесь Жыгуноў – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Залатое пяро–2011» / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2012. – 5 мая. – С. 2.

10. Салтук, А. Пагаварыце з ім пра ўсё / А. Салтук // Вiцебскi рабочы. – 2006. – 8 жн. – С. 4.

11. Сіўко, Ф. З самім сабой не размінуцца / Ф. Сіўко // Народнае слова. – 2004. – 28 лют. – С. 8.