Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Знаёмы Сяргей (Клопаў Сяргей Дзмітрыевіч)

Дата нараджэння
14(27).06.1909
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Звонь (былы Лепельскі павет Віцебскай губерні)
Дата смерці
1937
Род дзейнасці
празаік, паэт, публіцыст, перакладчык

Знаёмы Сяргей (Клопаў Сяргей Дзмітрыевіч) нарадзіўся 14(27) чэрвеня 1909 года ў в. Звонь Лепельскага павета Віцебскай губерні (зараз Ушацкі раён), празаік, паэт. 3 сялянскай сям'і. Біяграфічных звестак пра яго захавалася мала. Вядома толькі, што С. Знаёмы працаваў рабочым на запалкавай фабрыцы ў Барысаве, рэдактарам шматтыражнай газеты «Чырвоны Бярэзінец», з 1929 года друкаваўся ў газеце «Рабочы».

У 1933 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. Атрымаўшы дыплом настаўніка, выкладаў рускую мову і літаратуру. У 1936 годзе стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій, быў незаконна арыштаваны (за год перад гэтым яго выключылі з партыі, у якой быў з 1928 года) і асуджаны на 8 гадоў зняволення. Верагодна, загінуў у 1937 годзе на Калыме.

С. Знаёмы дэбютаваў у друку вершам «Мая вясна» (1929). Працаваў у іншых жанрах (проза, публіцыстыка). У пачатку 30-х гадоў вельмі актыўна выступаў у друку з нарысамі, карэспандэнцыямі, апублікаваў некалькі аповесцей («Ганчары», «Біяграфія майго героя»). У сваіх нарысах (кнігі «Дом № 1», «За дамбаю», «Лес гарыць») С. Знаёмы паказаў сябе знаўцам глыбінь жыцця рабочых заводскіх ускраін. Нарысы вылучаліся моцнай жыццёвай фактурай, канкрэтыкай дэталяў. Пісьменнік сцвярджаў ідэі калектывізму, паказваў працэс сацыялістычнага будаўніцтва, фарміравання псіхалогіі чалавека новага грамадства. Тую ж рабочую тэматыку працягваў С. Знаёмы і ў сваіх аповесцях.

Некалькі артыкулаў яго прозе прысвяціў К. Чорны. Ён назваў маладога пісьменніка перспектыўным і цікавым аўтарам, які ўмее стварыць мастацкі характар, распрацаваць сюжэт, але раіў яму быць больш уважлівым да стылю. Як творчы недахоп С. Знаёмага К. Чорны адзначыў фальклорную стылізацыю яго нарысаў, захапленне памяншальна-пяшчотнымі формамі слоў, уплыў рытмікі і паэтыкі народных гутарак і быліц на апавядальную манеру, што надавала яго творам у пэўнай ступені сентыментальны каларыт. Аднак часта такія стылізацыі былі да месца (напрыклад, аповесць «Ганчары») і сведчылі пра глыбокае адчуванне пісьменнікам жыцця і дакладнае вызначэнне моўна-псіхалагічнага аблічча персанажаў.

Займаўся таксама мастацкім перакладам з рускай, украінскай і іншых моў.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Есакоў, А. Сцежкамі вандроўніка / А. Есакоў // Патрыёт (Ушачы). – 1979. – 20 кастр. – С. 4.

2. Знаёмы Сяргей (Клопаў Сяргей Дзмітрыевіч) // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 551.

3. Маракоў, Л. Жыццё турмы адведаў кожны... / Л. Маракоў // Літаратура і мастаства. – 1999. – 9 ліп. – С. 16.

4. Сяргей Знаёмы // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / Сіўко Ф. ред. – Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2001. – С. 223.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Сяргей Знаёмы