Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч

Дата нараджэння
17.04.1942
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Шклянцы
Дата смерці
06.05.2008
Род дзейнасці
пісьменнік
Жанр
паэзія, проза, публіцыстыка

Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч – беларускі паэт, журналіст, аўтар зборнікаў вершаў, балад, паэм, шэрага аповесцей.

Нарадзіўся 17 красавіка 1942 года ў в. Шклянцы Докшыцкага раёна.  У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў настаўнікам у Чашніцкім і Верхнядзвінскім раёнах. 3 1971 г. супрацоўнік рэдакцыі верхнядзвінскай раённай газеты «Дзвінская праўда».

Першыя вершы надрукаваў у 1960 годзе ў Бягомльскай раённай газеце «Савецкі патрыёт» і часопісе «Маладосць». 3 гэтага часу яго творы пачалі з'яўляцца таксама ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Работніца і сялянка», рэспубліканскіх і абласных газетах, змяшчаліся ў альманахах «Дзень паэзіі», «Універсітэт паэтычны», «Квадра», «Віцебшчына літаратурная», іншых калектыўных зборніках. Эдуард Іосіфавіч – аўтар аповесці «Суэма» (1968), паэмы «Жальба Сар'янскай пушчы» (1993). У 1975 г. выйшаў зборнік яго вершаў і паэм «Блакітныя казкі». Пачынаючы з 2001 года, адна за другой выйшлі зборнікі вершаў: «Птушка з водсветам заранкі» (2001), «Рабінавыя астравы» (2004), «Мне б хоць кропельку неба» (2005), «Журлівіца» (2006), «След чмяля» (2006), «Прычашчэнне» (2007), «Сцяблінка баравая» (2007).

З 2005 года Эдуард Зубрыцкі – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 2011 годзе ў бібліятэцы гэтага саюза выйшла кніга выбраных твораў Эдуарда Іосіфавіча «Восень над вогнішчам».

Памёр Э. І. Зубрыцкі 6 мая 2008 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ад родных ніў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2012. – 17 крас. – С. 2.

2. Арлова, Л. «Рабінавыя астравы» / Л. Арлова // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 6 студз. – С. 2.

3. В атмосфере художественного поиска и стилевого многообразия : творчество витебских литераторов во второй половине 1960-х – начале 1990-х годов : монография : [в 2 ч.] / А. В. Русецкий, Ю. А. Русецкий. – Витебск, 2012. – Ч. 1. – С. 343–347.

4. Зубрыцкі Эдуард Іосіфавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 623.

5. Камейша, К. Мы жілі на вуліцы Свярдлова / К. Камейша // Полымя. – 2012. – № 4. – С. 161–166.

6. Кахноўская, А. Зацемкі пра Эдуарда Зубрыцкага / А. Кахноўская // Маладосць – 2017. – № 4. – С. 110–111.

7. Круковіч, Н. «Сцяблінка баравая» / Н. Круковіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2008. – 23 студз. – С. 4.

8. Малевіч, Я. І ўспыхваюць кроплі тугі на ўспамінаў вясле / Я. Малевіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. –12 крас. – С. 6.

9. Макарэвіч, В. Вяртанне / В. Макарэвіч // Лiтаратура i мастацтва. – 2008. – 29 лют. – С. 7.

10. Маслоўская, В. Прысвячэнне творцы / В. Маслоўская // Віцебскі рабочы. – 2013. – 7 мая. – С. 7.

11. Медюто, А. Памяти Эдуарда Зубрицкого : стихотворение / А. Медюто // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 12 снеж. – С. 5.

12. Пакульневіч, Я. Паэт ад неба і зямлі / Я. Пакульневіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 18 крас. – С. 3.

13. Палачанін, Ф. А. Эдуард Зубрыцкі // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. – Мінск : Беларусь, 2009. – С. 124–125.

14. Салтук, А. Адзін на адзін / А. Салтук // Віцебскі рабочы. – 2002. –16 крас. – С. 4.

15. Салтук, А. Журлівіца ягонага лёсу / А. Салтук // Літаратура і мастацтва. – 2012. – 20 крас. – С. 4.