Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Зязюля Андрэй (Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч)

Дата нараджэння
26.11.(7.12.)1878
Месца нараджэння
Віленская губерня, Ашмянскі павет, в. Навасады (цяпер Гродненская вобласць, Ашмянскі раён, в. Навасады)
Дата смерці
17.01.1921
Род дзейнасці
каталіцкі святар, паэт

Зязюля Андрэй (Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч) нарадзіўся 26 лістапада 1878 года ў в. Навасады Ашмянскага раёна Гродненскай вобласці (Віленская губерня, Ашмянскі павет, в. Навасады). Беларускі паэт, каталіцкі святар.

Пачатковую адукацыю атрымаў у Гальшанах, пасля чаго скончыў Ашмянскую павятовую школу. Пасля працаваў на гаспадарцы бацькоў. Служыў у расійскім войску, закончыў службу ў званні малодшага афіцэра. У 1905–1910 гг. вучыўся ў каталіцкай духоўнай семінарыі ў Пецярбургу, дзе стварыў беларускую секцыю і звярнуўся да паэтычнай творчасці.

Служыў ксяндзом у мястэчках Трабы, Ракаў, Свержань, Анопаль, Смілавічы. Службу вёў па-беларуску. З верасня 1917 года Астрамовіч – пробашч касцёла ў Абольцах Аршанскага дэканата, а з 1919 па 1921 гг. Аляксандр Сцяпанавіч – апошні ксёндз касцёла Святой Троіцы ў Сянно.

З'яўляўся адным з арганізатараў і ўдзельнікам з'езда беларускага каталіцкага духавенства ў Мінску (24–25 мая 1917).

У літаратурнай творчасці Андрэй Астрамовіч вядомы пад псеўданімам Андрэй Зязюля. Першыя вершы друкаваў у 1909–1912 гг. у газеце «Наша ніва». Быў знаёмы з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Таксама друкаваўся ў першай беларускай каталіцкай газеце «Беларус» і іншых беларускіх перыядычных выданнях. Выдаў зборнік паэзіі «З роднага загону», факсімільнае выданне якога захоўваецца ў фондах Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Аўтар беларускага рэлігійнага гімна, збіраў народныя песні, якія ўвайшлі ў зборнік «Беларускія песні з нотамі».

Памёр 17 студзеня 1921 года.


ЛІТАРАТУРА

1. Жалтабрухава, Б. Крыж і церні жыцця / Б. Жалтабрухава // Голас Сенненшчыны. – 2023. – 5 снеж. – С. 5.

2. Зязюля Андрэй // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 125.

3. Зязюля Андрэй (Астрамовіч Аляксандр Сцяпанавіч) // Звязаны лёсам з Сенненшчынай : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск : ВДУ імя Машэрава, 2017. – С. 24–25.

4. Ксёндз-пясняр // Экскурсія да вытокаў горада Сянно : краязнаўчыя нарысы / В. В. Бандарэвіч. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – С. 65–66.