Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Абразова Валянціна Уладзіміраўна

Дата нараджэння
29.03.1957
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, п. Асінторф
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
біятлон
Спартыўнае званне
Майстар спорту СССР міжнароднага класа
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат СССР па біятлоне 1979 года (Губаха) – 3 месца
Чэмпіянат СССР па біятлоне 1989 года – 1 месца

АБРАЗОВА ВАЛЯНЦІНА УЛАДЗІМІРАЎНА нарадзілася 29 сакавіка 1957 года ў пасёлку Асінторф Дубровенскага раёна, спартсменка.

Савецкая біятланістка, трэнер па біятлоне. Чэмпіёнка (1989) і неаднаразовы прызёр чэмпіянату СССР. Майстар спорту СССР міжнароднага класа.

У 1980 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (БДУФК), кафедру лыжнага і стралковага спорту.

На першым у гісторыі чэмпіянаце СССР сярод жанчын у сакавіку 1979 года ў горадзе Губаха Пермскай вобласці заваявала дзве бронзавыя медалі – у спрынце на дыстанцыі 5 км і ў эстафеце 3х5 км у складзе зборнай Беларускай ССР.

У 1989 годзе стала пераможцай каманднай гонкі, упершыню праведзенай у рамках чэмпіянату СССР, разам з ёй пераможцамі сталі Галіна і Алена Баймаковы і Венера Чарнышова.

Пасля заканчэння спарціўнай кар'еры перайшла на трэнерскую працу. Працуе трэнерам-выкладчыкам у СДЮСШАР па біятлоне г. Нефцеюганска.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Кундзікаў, А. Спартыўная слава і гонар Дубровеншчыны / А. Кундзікаў // Памяць: Дубровенскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: А. Я. Гаўруцікаў [і інш.] ; уклад.: А. Я. Гаўруцікаў, Р. П. Кахноўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1997. – Кн. 1. – С. 516–517.