Айдараў Аляксей Пятровіч
Айдараў Аляксей Пятровіч нарадзіўся 15 лістапада 1974 года ў г. Арцёмаўскі Свярдлоўскай вобласці. Беларускі спартсмен, біятланіст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).
Скончыў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву.
Аляксей Айдараў – двухкратны чэмпіён свету сярод юніёраў, бронзавы прызёр зімовых XVIII Алімпійскіх гульняў (1998) у гонцы на 20 км, удзельнік XIX зімовых Алімпійскіх гульняў (2002, 17 месца) у гонцы на 20 км. Чэмпіён свету (1999), сярэбраны (2001) і бронзавы (1996, 2003) прызёр у эстафетных гонках 4х7,54 км; 4 месца ў 2000 годзе. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па летнім біятлоне (2001) у эстафетнай гонцы. Чэмпіён Еўропы (2005) у спрынце, сярэбраны (1996 – у эстафетнай гонцы; 2003 – у індывідуальнай гонцы) і бронзавы (2003 – у эстафетнай гонцы) прызёр чэмпіянатаў Еўропы. Чэмпіён Беларусі (1995) у гонцы на 20 км, сярэбраны прызёр у гонцы на 10 км і ў 1996 годзе – у гонцы на 20 км.
ЛІТАРАТУРА
1. Айдаров Алексей Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 51.
2. Алексей Айдаров // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 152–157.
3. Петриков, А. М. Айдаров Алексей Петрович / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 17.