Александронак Анатоль Сямёнавіч
Александронак Анатоль Сямёнавіч нарадзіўся 25 ліпеня 1941 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен.
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (зараз – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры). Майстар спорту СССР міжнароднага класа.
Чэмпіён СССР у асабістым (1974) і камандным заліках (1969, 1973). Сярэбраны прызёр у асабістым заліку (1973, 1974).
Выступаў за фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» (Віцебск). Аўтар вучэбнага дапаможніка «Учись метко стрелять» (Мінск, 1976).
ЛІТАРАТУРА
1. Александрёнок Анатолий Семенович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 22.