Аляшчук Генадзь Вітальевіч
Аляшчук Генадзь Вітальевіч нарадзіўся 29 чэрвеня 1975 года ў Бабруйску (Магілёўская вобласць). Беларускі спартсмен, цяжкаатлет. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2000). Лепшы спартсмен Рэспублікі Беларусь (2001).
Скончыў Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву (1996), Віцебскі педагагічны інстытут (2002).
З 1995 года – у нацыянальнай камандзе Беларусі, з гэтага ж года працуе спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Генадзь Аляшчук – бронзавы прызёр ХХVІІ Алімпійскіх гульняў (2000) у вагавой катэгорыі да 62 кг. Чэмпіён і рэкардсмен свету (2001), бронзавы прызёр (2003) у суме дваяборства. Чэмпіён Еўропы (2001) у штуршку, бронзавы прызёр (2003) у суме дваяборства.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
Трэнеры: М. М. Рабікоўскі (з 1992 г.), У. Я. Шаршукоў (з 1998 г.).
ЛІТАРАТУРА
1. Александров, А. Три бронзы / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2003. – 22 апр. – С. 3.
2. Вахрамеева, И. В мировой элите / І. Вахрамеева // Химик (Новополоцк). – 2001. – 13 нояб. – С.1.
3. Геннадий Олещук // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 158–163.
4. Олещук Геннадий Витальевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 561.
5. Петриков, А. М. Олещук Геннадий Витальевич / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 310.
6. Факеев, В. Этот парень ещё покажет себя / В. Факеев // Народнае слова. – 2000. – 21 верас. – С. 7.