Аржаннікава Таццяна Пятроўна
Аржаннікава Таццяна Пятроўна нарадзілася 10 лістапада 1964 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка. Майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай гімнастыцы.
У 1988 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава.
Прызёр чэмпіянату Еўропы па спартыўнай гімнастыцы 1977 года. Чэмпіёнка свету 1978 года ў камандным заліку ў складзе каманды СССР. Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР па спартыўнай гімнастыцы 1978 года ў мнагаборстве, чэмпіянату СССР па спартыўнай гімнастыцы 1979 года ў мнагаборстве, VII летняй Спартакіяды народаў СССР 1979 года. Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР па спартыўнай гімнастыцы 1978 года, чэмпіянату СССР па спартыўнай гімнастыцы 1981 года, VIII летняй Спартакіяды народаў СССР 1983 года ў камандным заліку. Выступала за фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама».
Таццяна Пятроўна Аржаннікава – неаднаразовы пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў.
У 1984–1994 гг. – трэнер-выкладчык. З 1998 года – дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Віцебскага гарадскога спартыўнага аддзела.
ЛІТАРАТУРА
1. Плысов, В. Чемпионка правит бал / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 16 марта. – С. 25.
2. Аржаннікава Таццяна Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 1 : А–Аршын. – С. 477.
3. Аржанникова Татьяна Петровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 134.
4. Аржанникова Татьяна Петровна // Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо» : 90 лет / [сост.: А. А. Мушта, Е. И. Павловский ; редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – С. 106.