Астапковіч Ігар Вячаслававіч
Астапковіч Ігар Вячаслававіч нарадзіўся 4 студзеня 1963 года ў г. Наваполацк, беларускі спартсмен.
Першы трэнер Зайцаў П. В. Таксама яго трэніравалі Бакарынаў Ю. М. (1991–1993), Тарасюк Ю. Н. (1993–1999), Астапковіч К. В. і Клім Р. І. (1999–2004 ).
Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, Вышэйшую школу трэнераў.
Сярэбраны прызёр XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992). Бронзавы прызёр XXVII Алімпійскіх гульняў у Сіднэі (2000). Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1991, 1993, 1995), пераможца Сусветнай універсіяды (1987, 1989). пераможца Гульняў Добрай Волі ў Сіэтле (1990). Уладальнік Кубка Еўропы (1991). Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы (1995). Чэмпіён Еўропы: 1990 (Спліт, Харватыя). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1994 (Хельсінкі). 6-кратны чэмпіён СССР.
У 1992 годзе на фінале Гран-пры ў Севільі ўсталяваў рэкорд Рэспублікі Беларусь – 84,62 (трэці вынік у свеце за ўсю гісторыю кідання молата, сусветны рэкорд на рахунку Юрыя Сядых – 86.74). З'яўляецца ўладальнікам неафіцыйнага Сусветнага рэкорду для спартсменаў старэйшых за 40 гадоў 82.23, усталяванага ў 2004 годзе.
У цяперашні час знаходзіцца на заслужанай пенсіі.
ЛІТАРАТУРА
1. Астапкович Игорь Вячеславович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 26.
2. Астапкович Игорь Вячеславович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 39.
3. Игорь Астапкович // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 106–111.