Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бадзягін Уладзімір Іванавіч

Дата нараджэння
05.03.1934
Месца нараджэння
г. Віцебск
Дата смерці
11.02.2002
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
мнагаборствы, футбол
Спартыўнае званне
Заслужаны трэнер БССР (1982)
Спартыўныя дасягненні
II Спартакіяда БССР па сучасным пяцібор'і (1956) – 1 месца

Бадзягін Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 5 сакавіка 1934 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен (пяцібор'е) і трэнер па футболе. Заслужаны трэнер БССР (1982).

У 1958 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

З 1958 года працаваў трэнерам добраахвотнага спартыўнага таварыства «Чырвоны сцяг», з 1960 года – старшы трэнер.

З 1975 года – начальнік футбольнай каманды «Дзвіна» (Віцебск).

Адзін з арганізатараў і дырэктар Віцебскай абласной СДЮШАР «Дзвіна».

Уладзімір Бадзягін – чэмпіён II Спартакіяды БССР па сучасным пяцібор'і (1956).

Падрыхтаваў больш за 25 футбалістаў у розныя каманды, шэраг гульцоў – у зборныя юнацкія каманды СССР і БССР. Сярод выхаванцаў чэмпіён СССР Г. П. Кандрацьеў.

Памёр 11 лютага 2002 года.

З 2002 года ў Віцебску праводзіцца Міжнародны юнацкі турнір па футболе памяці У. І. Бадзягіна.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бодягин Владимир Иванович // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. – Минск, 2011. – Т. 1 : А–М. – С. 330.

2. Плысов, В. Первый турнир памяти Бодягина / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 18 окт. – С. 4.