Балабанаў Юрый Анатольевіч
Балабанаў Юрый Анатольевіч нарадзіўся 2 лютага 1963 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен. Заслужаны майстар спорту па спартыўнай гімнастыцы.
У 1988 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (зараз – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры).
Чэмпіён свету 1985 года ў камандным заліку ў складзе каманды СССР. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету па спартыўнай гімнастыцы 1985 года (на кольцах). Абсалютны чэмпіён СССР (1985). Чэмпіён СССР 1983, 1984, 1986 гг. – на кольцах, 1958 года – у мнагаборстве, 1984 года – на брусах. Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР па спартыўнай гімнастыцы 1982, 1984 гг. – на перакладзіне, 1986 года – на брусах. Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР па спартыўнай гімнастыцы 1982 года – на кольцах, 1983 года – у вольных практыкаваннях. Пераможца турніру «Дружба» 1984 года ў камандным заліку.
Завяршыў спартыўную кар'еру ў 1986 годзе. Працаваў трэнерам у ЗША.
Памёр Юрый Анатольевіч 10 мая 2006 года ад сардэчнага прыступу.
ЛІТАРАТУРА
1. Балабанаў Юрый Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1996. – Т. 2 : Аршыца–Беларусцы. – С. 236.