Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бандарык Алег Анатольевіч

Дата нараджэння
26.08.1980
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
скачкі на батуце
Спартыўнае званне
майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1996)
майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (1998)
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1996, Расія) – 2 месца ў камандных спаборніцтвах сярод юніёраў
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) – 2 месца ў камандных спаборніцтвах

Бандарык Алег Анатольевіч нарадзіўся 26 жніўня 1980 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.

У 1999 годзе скончыў Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву.

Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1996 года ў камандных спаборніцтвах сярод юніёраў, чэмпіянату свету па скачках на батуце 1998 года ў камандных спаборніцтвах.

З 2001 года – артыст цырка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бондарик Олег Анатольевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 82.

2. Бондарик Олег Анатольевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 88.