Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Баранава (Салдатава) Святлана Іосіфаўна

Дата нараджэння
02.02.1940
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
фехтаванне
Спартыўнае званне
майстар спорту СССР міжнароднага класа
Спартыўныя дасягненні
Сусветная Універсіяда (1961, Балгарыя) – 2 месца ў камандным заліку
Чэмпіянат свету па фехтаванні (1962, Аргенціна) – 2 месца ў камандным заліку
III летняя Спартакіяда народаў СССР (1963, Масква) – 2 месца ў камандным заліку
Кубак СССР (1968, Масква) – 3 месца
V летняя Спартакіяда народаў СССР (1971, Масква) – 1 месца

Баранава (Салдатава) Святлана Іосіфаўна нарадзілася 2 лютага 1940 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР міжнароднага класа.

У 1961 годзе скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры (зараз – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры).

Чэмпіёнка V летняй Спартакіяды народаў СССР. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 1962 года ў камандным заліку ў складзе зборнай каманды СССР, III летняй Спартакіяды народаў СССР 1963 года ў асабістым і камандным заліках, Сусветнай Універсіяды 1961 года ў камандным заліку, першынстваў СССР у камандным (1960, 1964, 1965) і асабістым (1963) заліках. Бронзавы прызёр Кубка СССР 1968 года ў асабістым заліку.

У 1972–1989 гг. – трэнер добраахвотнага спартыўнага таварыства «Прафсаюзы».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Солдатова (Баранова) Светлана Иосифовна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 403.