Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бараноўская Наталля Сяргееўна

Дата нараджэння
23.03.1979
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
плаванне вольным стылем
Спартыўнае званне
майстар спорту СССР міжнароднага класа
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (1994) – 3 месца сярод юніёраў
Міжнародны турнір «Ілірыя» (1996, Славенія) – 1 месца
XXVI летнія Алімпійскія гульні (1996, ЗША) – 15 месца ў эстафеце 4х100 м
XXVI летнія Алімпійскія гульні (1996, ЗША) – 17 месца ў эстафеце 4х200 м
Чэмпіянат Беларусі па водных відах спорту (1997) – 1 месца ў плаванні вольным стылем
Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (1999, Турцыя) – 2 месца на дыстанцыі 400 м
Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (1999, Турцыя) – 3 месца на дыстанцыі 200 м
Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (1999, Турцыя) – 5 месца ў эстафеце 4х100 м
Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (1999, Турцыя) – 6 месца на дыстанцыі 100 м
Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (2000, Фінляндыя) – 1 месца на дыстанцыі 200 м
Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (2000, Фінляндыя) – 2 месца на дыстанцыі 400 м
XXVII летнія Алімпійскія гульні (2000, Аўстралія) – 6 месца на дыстанцыі 200 м
XXVII летнія Алімпійскія гульні (2000, Аўстралія) – 13 месца на дыстанцыі 400 м

Бараноўская Наталля Сяргееўна нарадзілася 23 сакавіка 1979 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР міжнароднага класа.

Скончыла Віцебскую дзяржаўную спецыялізаваную дзіцяча-юнацкую школу алімпійскага рэзерву № 8.

Чэмпіёнка Еўропы 2000 года на дыстанцыі 200 м. Чэмпіёнка адкрытага чэмпіянату Велікабрытаніі 1998 года. Пераможца міжнароднага турніру «Ілірыя-96». Чэмпіёнка Беларусі 1996 года (плаванне батэрфляем), 1997 года (плаванне вольным стылем).

Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1999 і 2000 гг. на дыстанцыі 400 м.

Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў 1994 года, 1999 года на дыстанцыі 200 м, чэмпіянату свету 2000 года на дыстанцыі 200 м.

Заняла 5-е месца на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту 1999 года ў эстафеце 4х100 м, 6-е месца на дыстанцыі 100 м; 4-е месца на чэмпіянаце свету па плаванні на кароткай вадзе 2000 года на дыстанцыі 400 м. Заняла 15 месца на XXVI летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў эстафеце 4х200 м, 17-е месца ў эстафеце 4х200 м, 6 месца на XXVII летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года на дыстанцыі 200 м, 13-е месца – на дыстанцыі 400 м.

У 1999 годзе ўстанавіла 12 нацыянальных рэкордаў.

Зараз жыве на Кіпры.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Барановская Наталья Сергеевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 33.

2. Барановская Наталья Сергеевна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 53.

3. Закиров, В. Цена будущей медали: Наталья Барановская – чемпионка по плаванию / В. Закиров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2000. – 13 июня. – С. 5.

4. Осмоловский, А. Победа с привкусом портвейна: витебчанка Наталья Барановская – новый лидер отечественного плавания / А. Осмоловский // Комсомольская правда. – 2000. – 14 дек. – С. 5.