Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Бацюшка Ганна Яўгенаўна

Дата нараджэння
24.10.1981
Месца нараджэння
Брэсцкая вобласць, Пінскі раён, г. Пінск
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
цяжкая атлетыка
Спартыўнае званне
майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2001)
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004)
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў (2000, Балгарыя) – 1 месца
Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы (2003, Канада) – 1 месца ў рыўку, 3 месца ў суме дваяборства
Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы (2005, Балгарыя) – 2 месца
Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы (2006, Польшча) – 3 месца
Узнагароды і прэміі
медаль «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі»

Бацюшка Ганна Яўгенаўна нарадзілася 24 кастрычніка 1981 года ў Пінску (Брэсцкая вобласць). Беларуская спартсменка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2001). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2004).

Скончыла Віцебскае вучылішча алімпійскага рэзерву (2001), Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Выхаванка Віцебскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў па цяжкай атлетыцы і боксе «Спортальянс».

З 1999 года – у складзе нацыянальнай каманды Беларусі.

Ганна Бацюшка – чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў (2000). Сярэбраны прызёр XXVIII (2004), удзельніца XXVII (2000) і XXIX (2008) Алімпійскіх гульняў. Чэмпіёнка і рэкардсменка свету ў рыўку (2003), бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў суме дваяборства (2003), сярэбраны прызёр (2005) і бронзавы прызёр (2006) чэмпіянатаў Еўропы, чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі. Устанавіла 9 нацыянальных рэкордаў.

Узнагароджана юбілейным медалём «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Трэнеры: Б. П. Кухарэнка (1990–1994), І. А. Баранаў (1995–2000), У. Я. Шаршукоў (з 2000 г.), А. Г. Зінчанка (з 2001 г.).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, А. Есть медаль! / А. Александров // Химик (Новополоцк). – 2004. – 20 авг. – С. 1.

2. Анна Батюшко // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 122–127.

3. Батюшко Анна Евгеньевна // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. – Минск, 2011. – Т. 1 : А–М. – С. 332.

4. Батюшко Анна Евгеньевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2005. – Т. 1. – С. 219.

5. Петриков, А. М. Батюшко Анна Евгеньевна / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 57.

6. Плысов, В. Двойной успех белорусок / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2004. – 21 авг. – С. 1.

7. Факеев, В. «Афины-Пекин» – олимпийский транзит / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 16 лістап. – С. 4.

8. Фенченко, А. Победа на двоих / А. Фенченко // Народнае слова. – 2005. – 15 студз. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Батюшко Анна Евгеньевна. Пинская городская центральная библиотека