Базыленка Аляксандр Васільевіч
Базыленка Аляксандр Васільевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1938 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен. Майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа. Ганаровы майстар спорту СССР.
У 1964 годзе скончыў вышэйшую школу трэнераў пры Беларускім інстытуце фізічнай культуры, у 1969 – Беларускі інстытут фізічнай культуры (зараз – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры).
Рэкардсмен Беларусі па спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі 5 км (1964) і 30 км (1966).
У 1964–1970 гг. – трэнер школы Мінаблсавета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» (БФСТ «Дынама»). З 1970 года – трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы Мінаблсавета БФСТ «Дынама». У 1976–1984 гг. – дзяржаўны трэнер зборнай каманды СССР па Беларусі (бег на вынослівасць і спартыўная хадзьба). У 1986–1987 гг. – трэнер нацыянальнай зборнай каманды Сірыі (25 рэкордаў).
У 1984–1994 гг. – трэнер Рэспубліканскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы Балсавета ўсесаюзнага добраахвотнага спартыўнага таварыства «Працоўныя рэзервы».
Пры ўдзеле Аляксандра Васільевіча былі падрыхтаваны прызёры XXII Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіёны і прызёры СССР і Еўропы.
Узнагароджаны знакам «Выдатнік фізічнай культуры і спорту».
ЛІТАРАТУРА
1. Павловец, Р. Р. Базыленко Александр Васильевич / Р. Р. Павловец // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 49.