Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Белашапка (Івінская) Таццяна Міхайлаўна

Дата нараджэння
27.03.1958
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
баскетбол
Спартыўнае званне
Заслужаны майстар спорту СССР (1980)
Спартыўныя дасягненні
XVIII чэмпіянат Еўропы па баскетболе (1973, Іспанія) – 1 месца сярод юніёраў
XX чэмпіянат Еўропы па баскетболе (1977, Бельгія) – 1 месца
Чэмпіянат свету (1983) – 1 месца
VIII летняя Спартакіяда народаў СССР (1983) – 3 месца
Міжнародныя спаборніцтвы «Дружба-84» (1984, Масква) – 1 месца
XXIV чэмпіянат Еўропы па баскетболе (1985, Германія) –1 месца
Сусветная Універсіяда (1985) – 1 месца
Летнія Гульні добрай волі (1986, Масква) – 2 месца
Узнагароды і прэміі
медаль «За працоўную доблесць» – двойчы

Белашапка (Івінская) Таццяна Міхайлаўна нарадзілася 27 сакавіка 1958 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка, баскетбалістка. Заслужаны майстар спорту СССР.

Яшчэ ў пачатковай школе, натхніўшыся прыкладам старшага брата і сястры, дзяўчынка прыняла рашэнне займацца баскетболам. У баскетбольнай зале спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы г. Віцебска яе сустрэлі трэнеры Аркадзь і Людміла Гусевы, якія з задавальненнем прынялі Таццяну ў секцыю.

Пачаткам шляху ў вялікі баскетбол для спартсменкі стала запрашэнне ў 1972 годзе ў мінскі «Гарызонт». А першы значны поспех Таццяны Міхайлаўны звязаны з Усесаюзнымі юнацкімі гульнямі, якія праходзілі ў Вільнюсе ў 1973 годзе. У 1982 годзе спартсменка скончыла Беларускі інстытут фізічнай культуры.

Таццяна Іванаўна Белашапка (Івінская) – чэмпіёнка XXII летніх Алімпійскіх гульняў у Маскве 1980 года. Чэмпіёнка свету 1983 года і Еўропы 1985 года. Двухразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў – 1973, 1977 гг. Пераможца спаборніцтваў «Дружба-84», летніх Гульняў добрай волі 1986 года. Бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР 1983 года.

У 1986 годзе з-за шматлікіх траўм Таццяна Міхайлаўна завяршыла сваю спартыўную кар'еру. Пачала працаваць на спартыўнай кафедры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Узнагароджана медалямі «За працоўную доблесць» – двойчы.

Жыве ў Мінску.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Белошапка (Ивинская) Татьяна Михайловна // Олимпийская страна Беларусь / сост. П. П. Рябухин. – Минск : Международный центр интеграционной информации. Общественный пресс-центр Дома прессы, 2004. – С. 149–151.

2. Белошапка (Ивинская) Татьяна Михайловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 2 : А–Герань. – С. 342–343.

3. Белошапко (Ивинская) Татьяна Михайловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 49.

4. Белошапко (Ивинская) Татьяна Михайловна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 73.

5. Быньков, А. Вечер-чествование олимпийской чемпионки / А. Быньков // Народнае слова. – 2013. – 4 крас. – С. 9.

6. Матвеев, Д. Легенда белорусского баскетбола / Д. Матвеев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 4 апр. – С. 4.

7. Нестеров, А. В честь чемпионов / А. Нестеров // Витебский проспект. – 2013. – 2 мая. – С. 2.

8. Плысов, В. Надо жить ярко / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 13 марта. – С. XV. – (Прил.: Вечерний Витебск).

9. Татьяна Белошапко (Ивинская) // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 82–87.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Белошапко (Ивинская) Татьяна Михайловна