Чуміна (Палюх) Таццяна Юр'еўна
Чуміна (Палюх) Таццяна Юр'еўна нарадзілася 25 верасня 1956 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа.
У 1982 годзе скончыла Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. Чэмпіёнка Еўропы і бронзавы прызёр сярод юніёраў 1974 года ў сінхронных і індывідуальных скачках. Чэмпіёнка СССР 1974, 1975, 1977 гг. у індывідуальных і сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1977 года ў сінхронных скачках. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1978 года ў індывідуальных скачках.
У 1973–1978 гг. – спартсмен-інструктар зборнай каманды СССР па скачках на батуце. У 1986–1994 гг. – трэнер-выкладчык аздараўленчай гімнастыкі фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Лакаматыў» у Віцебску.
ЛІТАРАТУРА
1. Чумина (Палюх) Татьяна Юрьевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 593.
2. Чумина (Палюх) Татьяна Юрьевна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 474.