Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Далідовіч Сяргей Мікалаевіч

Дата нараджэння
18.05.1973
Месца нараджэння
Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
лыжны спорт
Спартыўныя дасягненні
Алімпійскія гульні 1994 года (Лілехамер) – 12, 37, 51, 70 месца
Алімпійскія гульні 1998 года (Нагана) – 14, 31, 36 месца
Алімпійскія гульні 2006 года (Турын) – 12 месца
Алімпійскія гульні 2010 года (Ванкувер) – 25, 35 месца
Алімпійскія гульні 2014 года (Сочы) – 5 месца
Узнагароды і прэміі
Ордэн Пашаны (2014)

Далідовіч Сяргей Мікалаевіч нарадзіўся 18 мая 1973 г. у Оршы, беларускі спартсмен, лыжнік. Пераможца этапу Кубка свету, удзельнік шасці Алімпіяд (1994–2014) і дванаццаці чэмпіянатаў свету (1995–2017). Спецыяліст дыстанцыйных гонак, аддае перавагу вольнаму стылю перамяшчэння на лыжах.

На Кубку свету Далідовіч дэбютаваў у 1993 годзе, у сакавіку 2001 года атрымаў сваю першую, і адзіную, перамогу на этапе Кубка свету. Акрамя перамогі на сённяшні момант мае 1 пападанне ў тройку лепшых на этапах Кубка свету. Лепшым дасягненнем Далідовіча ў агульным выніковым заліку Кубка свету з'яўляецца 31-е месца ў сезоне 2000–2001 гг.

На Алімпіядзе 1994 года ў Лілехамеры быў 37-м у гонцы на 30 км вольным ходам, 70-м у гонцы на 10 км класікай, 51-м у гонцы праследавання і 12-м у эстафеце.

На Алімпіядзе 1998 года ў Нагана заняў 36-е месца ў гонцы на 30 км класікай, 31-е месца ў гонцы на 50 км каньком і 14-е месца ў эстафеце, акрамя таго стартаваў у гонцы на 10 км, але не дабраўся да фінішу.

На Алімпіядзе 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці стартаваў у трох гонках: масстарт 30 км – 14-е месца, праследаванне 10 + 10 км – не фінішаваў, эстафета – 15-е месца.

На Алімпіядзе 2006 года ў Турыне заняў 12-е месца ў масстарце на 50 км.

На Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы стартаваў у чатырох гонках: 15 км вольным ходам – 35-е месца, дуатлон 15 + 15 км – не фінішаваў, камандны спрынт – не фінішаваў, масстарт 50 км – 25-е месца.

На Алімпіядзе 2014 года ў Сочы заняў 5-е месца ў масстарце на 50 км.

За сваю кар'еру прымаў удзел у 12 чэмпіянатах свету (1995–2017), на якіх выходзіў на старт у 34 дысцыплінах. Лепшы вынік – 4-е месца ў скіятлоне на 30 км на чэмпіянаце свету 2011 года ў Халменколене. На гэтым чэмпіянаце Сяргей Далідовіч у масстарце на 50 км упэўнена ішоў у групе лідэраў і фактычна прэтэндаваў на прызавое месца, але за некалькі метраў да фінішу ўпаў і зламаў палку, у выніку чаго фінішаваў толькі 10-м.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дымов, Р. На весенней лыжне / Р. Дымов // Витебский проспект. – 2013. – 11 апр. – С. 22.

2. Камоцкий, В. Виктор Камоцкий: Завьялов нам поможет / В. Камоцкий ; беседовала Е. Данильченко // Спортивная панорама. – 2013. – 14 июня. – С. 12.