Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Дзевятоўскі Алег Анатольевіч

Дата нараджэння
18.12.1973
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, г. Наваполацк
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
водналыжны спорт
Спартыўнае званне
Заслужаны майстар спорту Беларусі (2000)

Дзевятоўскі Алег Анатольевіч нарадзіўся 18 снежня 1973 года ў г. Наваполацк, беларускі спартсмен.

Заслужаны майстар спорту Беларусі (2000). З 1990 г. спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

У 1998 годзе скончыў Полацкі ўніверсітэт. Пераможца першынства Еўропы сярод юнакоў (1990, г. Хандэль, Нідэрланды) у мнагаборстве. Чэмпіён Усесаюзных летніх спартыўных гульняў моладзі (1989, г. Днепрапятроўск, Україна) у фігурным катанні. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (1993, Сінгапур; 2001, г. Рэчэтна, Італія) у мнагаборстве. Чэмпіён IV Сусветных гульняў па неалімпійскім відам спорту (1993, Амстэрдам) у скачках з трампліна і бронзавы прызёр у фігурным катанні. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1994, г. Авільяна, Італія) у фігурным катанні. Чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (1991, г. Поці, Грузія; 1992, г. Мілан, Італія); у фігурным катанні (2002, г. Рокбрун, Францыя); у мнагаборстве (1998, г. Лінц, Аўстрыя; 2000, Масква; 2002, Рокбрун). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы ў мнагаборстве (1992, Мілан; 1996, Капенгаген; 1999, г. Бург-н-Брэс, Францыя), у камандным заліку (2001, г. Лінкальн, Велікабрытанія; 2002). Бронзавы прызёр у фігурным катанні (1991; 1995, Бург-н-Брэс; 1996; 1999; 2000; 2001); у мнагаборстве (1991; 1993, г. Фішхалм, Аўстрыя); у камандным заліку (1998). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1991) у мнагаборстве і фігурным катанні; бронзавы прызёр у слаламе. Сярэбраны прызёр Спартакіяды народаў СССР (1991) у слаламе, фігурным катанні і мнагаборстве. Бронзавы прызёр Рэйтынгу эліты (2008) у фігурным катанні. Сярэбраны прызёр Кубка міру (2008, г. Гётэборг, Швецыя) у фігурным катанні; этапа Кубка міру (2008, г. Катар ; 2008 Расія) у фігурным катанні. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы, Афрыкі і Сярэдняга Усходу (2009) у мнагабор’і і фігурным катанні; Кубка Еўропы (2009) у складзе сборнай Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіянату света (2009, Лос-Анджэлес, ЗША) у фігурным катанні. Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы і Афрыкі (2010, г. Талін, Эстонія). У скадзе зборнай Беларусі. Чэмпіён Чэмпіянату свету (2011) у складзе зборнай Беларусі; Кубка Еўропы і Афрыкі (2011) у складзе зборнай Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіянату свету (2013, г. Лондан, Канада) у фігурным катанні; Чэмпіянату Еўропы (г. Загрэб, Харватыя) у фігурным катанні.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Абрамович, В. «Мы – Девятовские!» / В. Абрамович // Рэспубліка. – 2006. – 5 крас. – С. 3.

2. Быньков, А. Триумфальное возвращение / А. Быньков // Витебские вести. – 2013. – 14 сент. – С. 1.

3. Девятовский Олег Анатольевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 354.

4. Девятовский Олег Анатольевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 173.

5. Дымов, Р. Награды из Греции / Р. Дымов // Витебский проспект. – 2013. – 19 сент. – С. 22.

6. Дымов, Р. Успехи водных лыжников / Р. Дымов // Витебский проспект. – 2013. – 15 авг. – С. 22.

7. Дымов, Р. Чемпион мира живет в Новополоцке / Р. Дымов // Витебский проспект. – 2013. – 12 дек. – С. 22.

8. Золото увезли в Новополоцк // Народнае слова. – 1998. – 15 жн. – С. 2.

9. Конышева, Н. Триумф новополоцких воднолыжников / Н. Конышева // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 3 дек. – С. 1.