Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ганчароў Уладзіслаў Алегавіч

Дата нараджэння
02.12.1995
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
скачкі на батуце
Спартыўнае званне
майстар спорту міжнароднага класа (2012)
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2013, Балгарыя) – 6 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2013, Балгарыя) – 8 месца
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2014, ЗША) – 2 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2014, ЗША) – 3 месца
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2014, Партугалія) – 3 месца ў камандных спаборніцтвах
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2015, Данія) – 2 месца
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2015, Данія) – 2 месца ў сінхронных скачках
I Еўрапейскія гульні (2015, Баку) – 2 месца
I Еўрапейскія гульні (2015, Баку) – 2 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2015, Данія) – 3 месца ў камандных спаборніцтвах
XXXI летнія Алімпійскія гульні (2016, Рыа-дэ-Жанэйра) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2016, Іспанія) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2016, Іспанія) – 1 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2016, Іспанія) – 2 месца ў камандных спаборніцтвах
Кубак свету па скачках на батуце (2018, Швейцарыя) – 1 месца
II Еўрапейскія гульні (2019, Мінск) – 1 месца
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2019, Японія) – 2 месца ў сінхронных скачках
«Чалавек года Віцебшчыны» (2015, 2016)
Ганаровы грамадзянін г. Віцебска (2016)
ордэн Айчыны III ступені

Ганчароў Уладзіслаў Алегавіч нарадзіўся 2 снежня 1995 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен.

У шэсць гадоў хлопчык пачаў займацца гімнастыкай, аднак ужо праз 3 месяцы яго адлічылі з-за таго, што, на думку яго першых трэнераў, у яго не аказалася здольнасцяў і задаткаў да заняткаў спортам. Аднак, трэнер Віцебскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы № 2 па батуце Вольга Уласава бачыла ў ім не толькі неабходныя даныя для заняткаў, але і велізарнае жаданне трэніравацца.

Праз шэсць гадоў пасля пачатку заняткаў Уладзіслаў Ганчароў заваяваў першую медаль. На чэмпіянаце свету па сінхронных скачках 2013 года ў індывідуальных спаборніцтвах спартсмен заняў 8 месца, у сінхронных скачках – 6 месца.

Першае «золата» з'явілася ў спартсмена ў 2014 годзе пасля чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 2014 года ў Гімарайншы (Партугалія), дзе Уладзіслаў Ганчароў паказаў лепшы вынік у індывідуальных спаборніцтвах, а таксама заваяваў бронзу ў камандных. У тым жа годзе на чэмпіянаце свету Ганчароў стаў сярэбраным прызёрам у сінхронных скачках і бронзавым – у індывідуальных спаборніцтвах.

На I Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку беларускі спартсмен заваяваў сярэбраныя медалі ў індывідуальных і сінхронных скачках. У гэтым жа годзе на чэмпіянаце свету па скачках на батуце ў Даніі Уладзіслаў Ганчароў стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальных і сінхронных скачках і бронзавым – у камандных.

У 2016 годзе Уладзіслаў Ганчароў заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце ў Іспаніі. Аднак галоўным стартам для спартсмена і яго трэнера ў 2016 годзе былі, безумоўна, Алімпійскія гульні.

У ліпені 2018 года на этапе Кубка свету ў швейцарскай Арозе спартсмен заняў першае месца.

У 2019 годзе на II Еўрапейскіх гульнях Уладзіслаў Ганчароў заваяваў залаты медаль у індывідуальных скачках з сумай балаў (60.045).

Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў – майстар спорту міжнароднага класа (2012). Чалавек года Віцебшчыны (2015, 2016). Ганаровы грамадзянін г. Віцебска (2016). У 2016 годзе Уладзіслаў Ганчароў быў узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені. У агульнарэспубліканскім конкурсе «Трыумф. Героям спорту-2016» ён стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы спартсмен».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Борьба за путевки на Олимпиаду: витебчане Владислав Гончаров и Валентина Богомолова победили на этапе Кубка мира по прыжкам на батуте в Баку / подгот. Э. Каролевич // Витебские вести. – 2019. – 19 февр. – С. 5.

2. Быньков, А. В полку почетных граждан прибыло / А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 6 сент. – С. 2.

3. Быньков, А. Ордена олимпийцам / А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 15 дек. – С. 2.

4. Быньков, А. Триумф чемпионов / А. Быньков // Витебские вести. – 2017. – 28 февр. – С. 1.

5. Карпас, Е. Витебские батутисты подтвердили класс / Е. Карпас // Витебские вести. – 2019. – 27 июня. – С. 2.

6. Карпас, Е. Испанский успех / Е. Карпас // Витебские вести. – 2019. – 8 окт. – С. 5.

7. Комашко, Д. Отпуск подождет / Д. Комашко // Знамя юности. – 2016. – 29 дек.–4 янв. – С. 37.

8. Комашко, Д. Прыгают многие, но летают единицы / Д. Комашко // Рэспубліка. – 2018. – 7 крас. – С. 24.

9. Конохов, Д. Батутисты снова на пьедестале / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 10 июля. – С. 2.

10. Конохов, Д. Золото наших побед / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 27 июня. – С. 3.

11. Лабажэвіч, Д. Ад смутку да радасці / Д. Лабажэвіч // Звязда. – 2016. – 31 снеж. – С. 12.

12. Ловгач, В. Полеты во сне и наяву / В. Ловгач // Беларуская думка. – 2019. – № 4. – С. 42–47.

13. Награда олимпийцам // Витебские вести. – 2016. – 20 авг. – С. 1.

14. Рыжова, В. Золотые прыгуны / В. Рыжова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2019. – 7 снеж. – С. 8.

15. Тулинова, Н. Новых высот и побед! / Н. Тулинова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 6 сент. – С. 1.

16. Шиенок, В. Сильный учитель – достойный ученик / В. Шиенок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 3 сент. – С. 2.

17. Шиенок, В. Ты теперь наш национальный герой! / В. Шиенок // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 27 авг. – С. 2.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Человек года Витебщины. Гончаров Владислав Олегович

arrow Почетные граждане города Витебска. Гончаров Владислав Олегович

arrow Гончаров Владислав Олегович