Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Генаў Мікалай Леанідавіч

Дата нараджэння
03.01.1930
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, г. Полацк
Дата смерці
22.02.2002
Від спорту
водналыжны спорт
Спартыўнае званне
Заслужаны трэнер БССР (1980)
Узнагароды і прэміі
Ганаровы грамадзянін г. Наваполацка (2003)
знак «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2000)
ордэн «Знак Пашаны» (1967)
медаль «За заслугі»

Генаў Мікалай Леанідавіч нарадзіўся 3 студзеня 1930 года ў г. Полацк.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі ў Бугульмінскім раёне Татарскай АССР працаваў у калгасе. У 1944 г. вярнуўся ў Полацк, паступіў вучнем у радыёмайстэрню. У 1951 г. прызваны ў рады Савецкай Арміі, служыў на Паўночным ваенным флоце. З 1959 г. працаваў у УМ-141 г. Наваполацка на пасадзе кранаўшчыка на будаўніцтве аб'ектаў Полацка і Наваполацка.

Адзін з арганізатараў фізкультурнага руху ў Наваполацку. Заснаваў вядомую ва ўсім свеце водналыжную школу імя Ю. А. Гагарына (19 мая 1968 г. прыняты статут клуба Наваполацкіх водналыжнікаў). Першы з наваполацкіх трэнераў атрымаў званне «Заслужаны трэнер БССР» (1980).

За вялікі ўклад у будаўніцтва Наваполацка ўзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1967). Мае Ганаровы знак «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (2000).

22 лютага 2002 г. Мікалай Леанідавіч загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пасмяротна ўзнагароджаны медалём «За заслугі» (2003).

У 2003 г. Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь прысвоіла СДЮШАР па водналыжным спорце г. Наваполацка імя М. Л. Генава. Пачынаючы з 2003 г. у Наваполацку праходзіць міжнародны турнір памяці М. Л. Генава з удзелам спартсменаў з розных краін свету. У гэтым жа годзе яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Наваполацка».

У памяць аб М. Л. Генаве ў 2004 годзе адкрыта мемарыяльная дошка.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. Парящие над водой / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 10 сент. – С. 15.

2. В память о Николае Генове // Информ Плюс (Полоцк). – 2011. – 29 сент. – С. 5.

3. Генов Николай Леонидович // Почетные граждане города Новополоцка / [сост. С. Б. Филиппенкова ; ред. совет: Н. М. Марченко, В. К. Мартыненко, М. В. Караваева]. – Новополоцк : ПГУ, 2015. – С. 6.

4. Малашеня, Л. С именем Николая Генова / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2015. – 14 февр. – С. 11.

5. Только вперёд! // Новополоцк сегодня. – 2016. – 10 июня. – С. 7.

6. Факеев, В. Он море прописал на суше / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 15 февр. – С. 2.

7. Факеев, В. Союз всемирный нас отметил / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 22 февр. – С. 3.

8. Факеев, В. Яркий след на земле и воде / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2016. – 21 июня. – С. 4.