Іванова (Швальбо) Лілія Барысаўна
Іванова (Швальбо) Лілія Барысаўна нарадзілася 17 лютага 1963 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР міжнароднага класа. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Чэмпіёнка свету і сярэбраны прызёр 1986 года ў камандных спаборніцтвах і сінхронных скачках. Бронзавы прызёр 1984 года ў індывідуальных скачках. Чэмпіёнка Еўропы 1985 і 1991 гг. у камандных спаборніцтвах. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1980 года сярод юніёраў у сінхронных скачках. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1985 года ў індывідуальных скачках. Чэмпіёнка СССР па скачках на батуце 1978 года і ўладальніца Кубка СССР 1980, 1982 гг. у сінхронных скачках.
У 1982–1992 гг. – спартсмен-інструктар зборнай каманды СССР, з 1992 года – нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце. У 1994–1996 гг. – трэнер Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву.
З 1996 года Лілія Барысаўна жыве ў ЗША.
ЛІТАРАТУРА
1. Иванова (Швальбо) Лилия Борисовна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 460.
2. Иванова (Швальбо) Лилия Борисовна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 205.