Кабакова (Бязніцкая) Ларыса Віктараўна
Кабакова Ларыса Віктараўна (Бязніцкая) нарадзілася 11 ліпеня 1953 года ў в. Вугалеўшчына Талачынскага раёна, беларуская спартсменка.
У 1976 годзе скончыла Рэспубліканскую школу трэнераў.
Заслужаны майстар спорту СССР (1973). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1973).
У 1973–1978 гг. – інструктар Спорткамітэта Беларусі.
Да 1997 года – трэнер па плаванні.
Чэмпіёнка Свету і Еўропы ў веславанні на байдарцы-чацвёрцы (1973), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету на байдарцы-чацвёрцы (1974, 1975).
Чэмпіёнка VI Спартакіяды народаў СССР на байдарцы-двойцы (1975), чэмпіёнка СССР (1972–1975 гг. – на байдарцы-чацвёрцы; 1973 – на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4х500 м; 1974 – на байдарцы-двойцы).
ЛІТАРАТУРА
1. Кабакова (Безницкая) Лариса Викторовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 822.
2. Кабакова (Безницкая) Лариса Викторовна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 211.
3. Працкайла, В. Л. Кабакова (Бязніцкая) Ларыса Віктараўна / В. Л. Працкайла // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1998. – Т. 7 : Застаўка–Кантата. – С. 380.