Кандрацьеў Георгій Пятровіч
Кандрацьеў Георгій Пятровіч нарадзіўся 7 студзеня 1960 года ў в. Любанічы Талачынскага раёна, беларускі футбаліст (нападаючы), трэнер.
У 2004 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую школу трэнераў. У 1984–1986 гг. – у зборнай камандзе СССР.
Гуляў у футбольных клубах Беларусі: «Дзвіна» Віцебск (1978–1979), «Дынама» Мінск (1980–1988), «Металург» Маладзечна (1992), «Славія» Мазыр (1998), у клубах Украіны, Масквы, Аўстрыі, Германіі, Фінляндыі, Ізраіля.
Выступаў за міні-футбольныя каманды: «Эліта» Мінск (1994–1996), «Дзіфор» Заслаўе (1996–1997), «Адмірал-Дарыда» Мінск (1997–1998).
На трэнерскай працы з 1998 года: у клубах «Славія» Мазыр (1998-1999), «Дынама» Мінск (2000–2002), «Лакаматыў-96» Віцебск (2003–2004), «Смаргонь» Смаргонь (2005–2008), «Мінск» Мінск (2016–2017), «Белшына» Бабруйск (2018), «Нёман» Гродна (2019).
Быў галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі (2009–2011), галоўным трэнерам алімпійскай зборнай Беларусі (2011–2012), галоўным трэнерам зборнай Беларусі (2011–2014).
Майстар спорту СССР (1980).
Чэмпіён СССР (1982), бронзавы прызёр (1983), фіналіст Кубка СССР (1987).
У 2011 годзе прысвоена званне «Заслужаны трэнер Беларусі».
Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1982), Ганаровым знакам беларускай федэрацыі футбола (2002), знакам «Ганаровы дынамавец» Беларусі (2007).
ЛІТАРАТУРА
1. Кондратьев Георгий Петрович // Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо» / сост.: А. А. Мушта, Е. И. Павловский ; редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – С. 396.
2. Мехтиев, А. Чемпион из Любаничей / А. Мехтиев // Наша Талачыншчына. – 2009. – 6 лістап. – С. 8.
3. Петриков, А. А. Кондратьев Георгий Петрович / А. А. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 231.
4. Примак, И. Одиннадцать надежд / И. Примак // Народная газета. – 2012. – 12 студз. – С. VIII.
СПАСЫЛКІ