Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Каныгін Ігар Уладзіміравіч

Дата нараджэння
06.06.1956
Месца нараджэння
Літва, Тракайскі раён, г. Лентварыс
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
грэка-рымская барацьба
Спартыўнае званне
майстар спорту СССР (1975)
майстар спорту СССР міжнароднага класа (1978)
Заслужаны майстар спорту СССР (1981)
Спартыўныя дасягненні
XXII летнія Алімпійскія гульні (1980, Масква) – 2 месца
Чэмпіянат свету па барацьбе (1981, Нарвегія) – 1 месца
Чэмпіянат свету па барацьбе (1983, Украіна) – 1 месца
Чэмпіянат свету па барацьбе (1985, Нарвегія) – 2 месца
Чэмпіянат Еўропы па барацьбе (1980, Славакія) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па барацьбе (1982, Балгарыя) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па барацьбе (1983, Венгрыя) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па барацьбе (1984, Швецыя) – 2 месца
Чэмпіянат Еўропы па барацьбе (1985, Германія) – 1 месца
Чэмпіянат СССР па барацьбе (1980, Масква) – 1 месца
Чэмпіянат СССР па барацьбе (1982, Запарожжа) – 1 месца
Чэмпіянат СССР па барацьбе (1984, Омск) – 1 месца
Чэмпіянат СССР па барацьбе (1980, Мінск) – 1 месца
Кубак свету (1981, Балгарыя) – 1 месца
Кубак свету (1982, Венгрыя) – 1 месца
Кубак свету (1984, Фінляндыя) – 1 месца
Кубак свету (1986, ЗША) – 1 месца
Міжнародныя спаборніцтвы «Дружба» па грэка-рымскай барацьбе (1984, Венгрыя) – 1 месца
Узнагароды і прэміі
ордэн Дружбы народаў
медаль «За працоўную доблесць»

Каныгін Ігар Уладзіміравіч нарадзіўся 6 чэрвеня 1956 года ў г. Лентварыс Тракайскага раёна (Літва). Беларускі спартсмен класічнага (грэка-рымскага) стылю.

У 1961 годзе сям'я пераехала ў г. Віцебск. У 1988 годзе Ігар Уладзіміравіч скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава. З 1991 года з'яўляецца трэнерам Віцебскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства (зараз – спецыялізаваная вучэбна-спартыўная ўстанова «Віцебскі абласны комплексны Цэнтр алімпійскага рэзерву»). З 1996 года з'яўляецца членам Віцебскага клуба па грэка-рымскай барацьбе. Зараз займае пасаду дырэктара Віцебскага абласнога Цэнтра алімпійскага рэзерву па адзінаборствах.

Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спартыўных спаборніцтваў. Сярэбраны прызёр XXII летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года. Чэмпіён свету па барацьбе 1981 і 1983 гг., бронзавы прызёр чэмпіянату свету па барацьбе 1982 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па барацьбе 1985 года. Чэмпіён Еўропы па барацьбе 1980, 1982, 1983 і 1985 гг., сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па барацьбе 1984 года. Чэмпіён СССР па барацьбе 1980, 1982, 1984 і 1987 гг. Пераможца міжнародных спаборніцтваў «Дружба-84» па грэка-рымскай барацьбе. Неаднаразовы пераможца Кубка свету.

Майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа. Заслужаны майстар спорту СССР.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалем «За працоўную доблесць».

Жыве ў Віцебску. Штогод у горадзе праводзіцца Міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе на прызы Ігара Каныгіна, які з'яўляецца фінальным этапам фарміравання нацыянальнай каманды для ўдзелу на чэмпіянатах свету.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бакевич, Э. За награды пришлось побороться / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 10 нояб. – С. 8.

2. Быньков, А. Любовь окрыляла на победы / А. Быньков // Витебские вести. – 2015. – 12 марта. – С. 3.

3. Быньков, А. Тот самый Каныгин / А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 25 жн. – С. 16.

4. Быньков, А. Триумф Игоря Каныгина / А. Быньков // Народнае слова. – 2009. – 5 лістап. – С. 16.

5. Голесник, С. Жизнь есть борьба. И не только греко-римская / С. Голесник // Віцьбічы = Витьбичи. – 2002. – 18 июля. – С. 7.

6. Игорь Каныгин // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 94–99.

7. Каныгин, И. «Нельзя жить былыми заслугами. Надо уметь побеждать каждый день» / И. Каныгин ; беседовала Т. Пастернак // Народнае слова. – 1999. – 16 кастр. – С. 6.

8. Каныгин, И. В. «Вспоминая молодость, выхожу на ковер» / И. В. Каныгин ; беседовал А. Быньков // Витебские вести. – 2016. – 20 авг. – С. 11.

9. Каныгин Игорь Владимирович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. – Т. 3 : Герасименко–Картель. – С. 868.

10. Каныгин Игорь Владимирович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 214–215.

11. Каныгин Игорь Владимирович // Энциклопедия белорусского физкультурно-спортивного общества «Динамо» : 1923–2013 / сост.: А. А. Мушта, Е. И. Павловский ; редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2013. – С. 254.

12. Каныгін Ігар Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 16–17.

13. Каныгін Ігар Уладзіміравіч // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 530.

14. Конохов, Д. Быть чемпионом... / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2015. – 21 марта. – С. 16.

15. Плысов, В. Победы Игоря [Владимировича] Каныгина / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2006. – 6 июня. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Белорусская федерация борьбы – Каныгин Игорь Владимирович

arrow Общество «Динамо»  Каныгин Игорь Владимирович

arrow Выдающийся спортсмен Игорь Каныгин

arrow «НАДО» и «ГОТОВ» Игоря Каныгина

arrow Игорь Каныгин: «У чемпионов раны заживают быстрее»