Каплякоў Сяргей Віктаравіч
Каплякоў Сяргей Віктаравіч нарадзіўся 23 студзеня 1959 г. у Оршы, беларускі спартсмен (плаванне). Заслужаны майстар спорту СССР (1979 г.). У 1981 г. скончыў Ленінградскі інстытут фізкультуры. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у 1976 г. (Манрэаль, Канада) і ў 1980 г. (Масква). Чэмпіён Еўропы ў 1977 г. (Іёнчэпінг, Швецыя), СССР у 1978 г. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату свету ў 1978 г. (Заходні Берлін). Рэкардсмен свету ў 1979 г. і Еўропы ў 1980 г. Сямікратны чэмпіён Еўропы – 1974–1983 гг. Дваццацікратны чэмпіён СССР – 1975–1982 гг. Пераможца Спартакіяды народаў СССР 1979 г. Уладальнік рэкорда свету і Еўропы на дыстанцыі 200 м вольным стылем.
ЛІТАРАТУРА
1. Каплякоў Сяргей Віктаравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. Т. Г. Ігнацьева [і інш.] ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2000. – Кн. 2. – С. 424.
2. Копляков, С. В. Постарайся себя не терять / С. В. Копляков // Советская Белоруссия. – 2009. – 24 янв. – С. 20.
3. Копляков Сергей Викторович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.] ; худ. оформление З. Э. Герасимович. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 235.
4. Нестеров, А. В честь чемпионов / А. Нестеров // Витебский проспект. – 2013. – 2 мая. – С. 2.
5. Сергей Копляков // Витебщина Олимпийская / сост. В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 76–81.