Касціцын Сяргей Алегавіч
Касціцын Сяргей Алегавіч нарадзіўся 20 сакавика 1987 года ў г. Наваполацку, беларускі спартсмен.
Выхаванец наваполацкай дзіцяча-юнацкай хакейнай школы. Іалодшы брат беларускага хакеіста Андрэя Касціцына.
У чэмпіянаце Беларусі выступаў за мінскае «Юнацтва» і «Гомель». У сезоне 2005/2006 ўпершыню паспрабаваў свае сілы за акіянам, дзе за два гады ў складзе «Лондан Найтс» з хакейнай лігі Антарыа набраў 209 ачкоў у 122 матчах.
Удзельнік чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2008 года ў складзе зборнай Беларусі.
За нацыянальную зборную Беларусі правёў 8 матчаў. Правёў 232 гульні рэгулярнага сезона НХЛ. У сезоне 2010/2011 нанёс 93 кідкі ў створ варот сапернікаў, забіўшы 23 галы і заняў 1-е месца ў НХЛ па рэалізацыі кідкоў.
Нядрэнную кар'еру Сяргей Касціцын зрабіў у НХЛ. Ужо ў першы сезон у структуры «Манрэаля», прайшоўшы стажыроўку ў «Гамільтане», фарм-клубе з АХЛ. У 20-гадовым узросце дэбютаваў у наймацнейшай лізе свету – у 52 матчах «рэгуляркі» і ў 12 гульнях Кубка Стэнлі. Прычым яго першы сезон у «Манрэалі», дзе ён выступаў разам са старэйшым братам Андрэем, аказаўся самым паспяховым з трох гадоў у гэтым легендарным клубе.
Затым Сяргей Касціцын перабраўся ў «Нэшвіл», дзе яго талент забліскаў новымі фарбамі – ў 77 гульнях ён стаў лепшым бамбардзірам каманды ў рэгулярным чэмпіянаце 2010/2011.
Падчас лакаўту ў НХЛ у сезоне 2012/2013 Сяргей Касціцын правёў выдатны адрэзак ў омскім «Авангардзе». А вось вяртанне за акіян пасля заканчэння страйку не задалося - усяго 15 у 46 гульнях за «Нэшвіл» і – вяртанне ў КХЛ. Тут беларус гуляў за омскі «Авангард» (2013/2014, выйграў Кубак Надзеі), казанскі «Ак Барс» (2014/2015, каманда дайшла да фіналу Кубка Гагарына), ніжагародскае «Тарпеда» (2015/2016, 2017/2018) і мінскае «Дынама» (2016/2017).
За нацыянальную зборную Беларусі Сяргей Касціцын гуляў на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, дзе стаў лепшым бамбардзірам каманды. У яго паслужным спісе таксама 6 чэмпіянатаў свету. Самымі паспяховымі сталі ЧС-2014 у Мінску і ЧС-2015 (трэцяе месца сярод самых актыўных ігракоў зборнай). На гэтых форумах зборная Беларусі прабівалася ў чвэрцьфінал.
На ЧС-2018 у Данію Сяргей Касціцын не едзе з-за траўмы.
У сезоне 2018/2019 нападаючы Сяргей Касціцын будзе капітанам мінскага «Дынама». С. Касціцын вярнуўся ў «Дынама» ў маі 2018 года.