Каваленка Аляксандр Юр’евіч
Каваленка Аляксандр Юр'евіч нарадзіўся 8 мая 1963 года ў Бабруйску (Магілёўская вобласць). Беларускі і латвійскі спартсмен. Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1986).
У 1985 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры. Выхаванец Віцебскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў па лёгкай атлетыцы «Буравеснік-73».
З пачатку 1990-х гадоў працуе трэнерам у Латвіі.
Аляксандр Каваленка – бронзавы прызёр ХХІV летніх Алімпійскіх гульняў (1988) у трайным скачку, чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1986), чэмпіён СССР (1987–1988), чэмпіён СНД (1992).
ЛІТАРАТУРА
1. Александр Коваленко // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 146–151.
2. Коваленко Александр Юрьевич // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. – Минск, 2011. – Т. 1 : А–М. – С. 331.
3. Коваленко Александр Юрьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 107.
4. Коваленко Александр Юрьевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 226–227.