Кавалёў Андрэй Робертавіч
Кавалёў Андрэй Робертавіч нарадзіўся 2 красавіка 1966 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен-хакеіст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Скончыў Акадэмію фізічнага выхавання і спорту. Вучыўся ў дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву па хакеі і хакейным клубе «Юнацтва-Мінск». Выступаў у клубах «Дынама» (Мінск), «Дынама» (Масква), «Нью-Хейвен» (ЗША), «Маскегон» (ЗША), «Петихайм» (Германія), «Швеннинген» (Германія), «Крефельд» (Германія), «Оберхаузен» (Германія), «Давос» (Швейцарыя).
Чэмпіён V зімняй Спартакіяды народаў СССР 1982 года, чэмпіянату свету па хакеі з шайбай сярод моладзі 1986 года, II летніх Гульняў добрай волі 1990 года, чэмпіён СССР 1990, 1991 гг. Бронзавы прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай 2007 года.
Выступаў за нацыянальную зборную СССР. Удзельнік XVIII зімніх Алімпійскіх гульняў 1998 года, XIX зімніх Алімпійскіх гульняў 2002 года, чэмпіянатаў свету 1996, 1997 гг. у складзе групы В, 1998–2001, 2003 гг. у складзе зборнай Рэспублікі Беларусь.
Пасля заканчэння сваёй спартыўнай кар'еры Андрэй Робертавіч стаў трэнерам. Яго першы вопыт – выхаванцы зборнай Кітая. У 2008–2009 гг. – трэнер хакейнага клуба «Віцебск», у 2010–2011 гг. – трэнер фарм-клуба «Мінскія зубры». У 2012–2013 гг. працаваў галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі (U-18). Наступны этап трэнерскай кар'еры Андрэя Робертавіча быў звязаны з польскім клубам «Аўтаматыка». У 2018–2019 гг. – трэнер хакейнага клуба «Брэст».
ЛІТАРАТУРА
1. Дружкова, К. Мать хоккеиста / К. Дружкова // Витебский курьер. – 2002. – 12 марта. – С. 3.
2. Дружкова, К. Тот самый А. Ковалев, повергший шведов / К. Дружкова // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2002. – 16 крас. – С. 4.
3. Ковалева, Л. П. Как вырастить чемпиона: рассказ матери хоккеиста Андрея Ковалева о сыне, о себе / Л. П. Ковалева // Віцебскі рабочы. – 2002. – 7 сак. – С. 2.
4. Ковалёв Андрей Робертович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 227.
СПАСЫЛКІ