Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кінунен (Дубарэзава) Настасся Віктараўна

Дата нараджэння
14.03.1985
Месца нараджэння
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
біятлон, лыжныя гонкі

Кінунен (Дубарэзава) Настасся Віктараўна нарадзілася 14 сакавіка 1985 года ў г. Гарадок. Беларуская біятланістка, лыжніца, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы ў лыжных гонках.

У лыжным Кубку свету Дубарэзава Настасся дэбютавала ў кастрычніку 2007 года, тады ж першы раз трапіла ў 30-ку лепшых на этапе Кубка свету, у эстафеце. Усяго мае на сваім рахунку 3 пападанні ў 30-ку лепшых на этапах Кубка свету ў камандных спаборніцтвах.

У сезоне 2009–2010 гг лепшы вынік у агульным заліку Кубка свету – 123-е месца.

На Алімпійских гульнях 2010 года ў Ванкуверы прымала ўдзел у чатырох гонках: спрынт – 42-е месца, дуатлон – 53-е месца, эстафета – 10-е месца, мас-старт на 30 км – 44-е месца.

Па заканчэнні сезона 2009–2010 гг. перайшла з лыжных гонак у біятлон. У біятлонным Кубку свету Дубарэзава дэбютавала ў снежні 2010 года, у сакавіку 2011 года ў першы раз трапіла ў ачковую зону на этапе Кубка свету, заняўшы 40-е месца ў спрынце. Па выніках сезона 2010–2011 гг. заняла 96-е месца ў агульным заліку Кубка свету.

У сезоне 2011–2012 гг. ужо на 3-м этапе Кубка свету ў Хахфільцэне ўпершыню ў кар'еры трапіла на кветкавую цырымонію, заняўшы 10-е месца ў спрынтарскай гонцы. На 4 этапе ў Аберхофе ў спрынтарскай гонцы заняла 7-ю пазіцыю, не дапусціўшы ніводнага промаху. На першай у сезоне гонцы з масавым стартам заняла 10-е месца.

У сезоне 2016–2017 гг. на этапах Кубка свету ў гонцы праследавання заняла 54-е месца, а ў спрынтарскай гонцы – 44. У Эстэрсундзе ў спрынце заняла 101-е месца, а ў індывідуальнай гонцы – 72.

У сезоне 2017–2018 гг. на этапах Кубка IBU у спрынтарскіх гонках ў Брэзна заняла 22-е і 53-е месцы.

Двухкратная чэмпіёнка Фінляндыі па біятлоне 2018 года ў эстафеце і мас-старце, чэмпіёнка Фінляндыі 2019 года ў спрынце.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Дуборезова, А. Анастасия Дуборезова: Наша жизнь – один большой сериал / А. Дуборезова ; беседовал Д. Анацко // Спортивная панорама. – 2012. – 2 нояб. – С. 3.

2. Дуборезова, А. Анастасия Дуборезова: Не отступать перед трудностями / А. Дуборезова ; беседовала И. Купрейчик // Спортивная панорама. – 2013. – 21 февр. – С. 2.

3. Дуборезова, А. От сбора до сбора. Анастасия Дуборезова: Не чувствую, что год олимпийский / А. Дуборезова ; беседовал Д. Анацко // Спортивная панорама. – 2013. – 5 июля. – С. 11.

4. Дуборезова, А. Путь от Городка до Ванкувера / А. Дуборезова ; беседовала О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 6 марта. – С. 5.

5. Дуборезова, А. Спортивная нация – здоровая нация / А. Дуборезова ; беседовал А. Захаров // Гарадоцкі веснік. – 2009. – 14 лют. – С. 8.

6. Захаров, А. Заслуженный успех Анастасии Дуборезовой / А. Захаров // Гарадоцкі веснік. – 2012. – 14 студз. – С. 1.

7. Симонова, Л. Настя подарила радость Городку / Л. Симонова // Гарадоцкі веснік. – 2010. – 6 сак. – С. 4.

8. Яковлева, С. Настя, мы с тобой! / С. Яковлева // Гарадоцкі веснік. – 2014. – 8 лют. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Анастасия Дуборезова. Городокская сеть публичных библиотек