Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клім Рамуальд Іосіфавіч

Дата нараджэння
25.05.1933
Месца нараджэння
Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, в. Хвоева
Дата смерці
28.05.2011
Род дзейнасці
спартсмен, трэнер
Від спорту
лёгкая атлетыка
Спартыўнае званне
Заслужаны майстар спорту СССР (1964)
майстар спорту СССР міжнароднага класа (1965)
Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1971)
Спартыўныя дасягненні
XVIII Алімпійскія гульні (1964, Японія) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (1966, Венгрыя) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (1969, Грэцыя) – 2 месца
Узнагароды і прэміі
ордэн «Знак Пашаны»

Клім Рамуальд Іосіфавіч нарадзіўся 25 мая 1933 года ў в. Хвоева Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Беларускі спартсмен, лёгкаатлет. Заслужаны майстар спорту СССР (1964), майстар спорту СССР міжнароднага класа (1965). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1971).

У 1956 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры.

З 1974 года – трэнер спартыўнага клуба Беларускай ваеннай акругі.

З 1997 года – прафесар-кансультант Акадэміі фізічнага выхавання і спорту.

Рамуальд Клім – чэмпіён XVIII (1964) і сярэбраны прызёр ХІХ (1968) Алімпійскіх гульняў, чэмпіён (1966) і сярэбраны прызёр (1969) чэмпіянатаў Еўропы па лёгкай атлетыцы. Уладальнік Кубкаў Еўропы (1965, 1967). Чэмпіён (1967, 1971) і бронзавы прызёр (1963) спартакіяд народаў СССР, чэмпіён (1966–1968, 1971) і сярэбраны прызёр (1965, 1969) чэмпіянатаў СССР па лёгкай атлетыцы. Рэкардсмен свету і Еўропы, дзевяціразовы рэкардсмен СССР.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Памёр 28 мая 2011 года.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Голесник, С. Первопроходец Ромуальд Клим / С. Голесник // Віцьбічы = Витьбичи. – 2003. – 3 мая. – С. 4.

2. Иванов, О. «Техника побеждает силу» / О. Иванов // Народная газета. – 2009. – 25 сак. – С. 10.

3. Клим Ромуальд Иосифович // Олимпийская страна Беларусь / сост. П. П. Рябухин. – Минск : Международный центр интеграционный информации, 2004. – С. 102–104.

4. Клим Ромуальд Иосифович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 73.

5. Клим Ромуальд Иосифович // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 224.

6. Клим, Р. И. Несостоявшийся морской волк / Р. И. Клим ; беседовал Е. Максимович // Семь дней. – 2009. – № 32 (6 авг.). – С. 26.

7. Клім Рамуальд Іосіфавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 1999. – Т. 8 : Канто–Кулі. – С. 336.

8. Осипенко, А. Чемпионы ветеранами не бывают / А. Осипенко // Беларуская думка. – 2008. – № 7. – С. 101–105.

9. Плысов, В. Любимец «Королевы» / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2008. – 24 янв. – С. II.

10. Прощай, Ромуальд Клим // Советская Белоруссия. – 2011. – 31 мая. – С. 14.

11. Ромуальд Клим // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 52–57.