Котаў Уладзімір
Уладзімір Котаў – лёгкаатлет, прафесійны бягун, займаецца бегам на доўгія дыстанцыі.
Нарадзіўся ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёна. Зараз жыве ў ПАР. 25 мая 1980 года на чэмпіянаце СССР ён устанавіў рэкорд у 02:10:58, за якія прабег 42 кіламетры. Гэтую планку не змог пераадолець ні адзін беларускі лёгкаатлет. На Алімпійскіх гульнях 1980 года заняў 4-е месца ў марафоне.
Пераможца марафону ў Эйндховене (1991), Бялградзе (1995); паўднёваафрыканскага марафону «The Comrades» (2000, 2002, 2004), маршрут якога складае 87 кіламетраў па гарыстай мясцовасці.
ЛІТАРАТУРА
1. Победный финиш витебского марафонца // Физкультурник Белоруссии. – 1980. – 27 мая. – С. 4.
2. Іваноў, П. Хуткія секунды віцябчаніна / П. Іваноў // Віцебскі рабочы. – 1980. – 12 крас. – С. 1.
3. Хазанскі, У. Узыходжанне / У. Хазанскі // Чырвоная змена. – 1980. – 24 чэрв. – С. 4.
Пра чэмпіёна СССР па бегу на доўгія дыстанцыі Уладзіміра Котава.
СПАСЫЛКІ