Крыўко Ірына Валер’еўна
Крыўко Ірына Валер'еўна нарадзілася 30 ліпеня 1991 года ў г. Сянно. Беларуская спарстменка, біятланістка.
З 2002 года – у Сенненскай дзіцячай спартыўнай школе (трэнер В. М. Лектараў).
Сярэбраны прызёр юніёрскага чэмпіянату свету ў эстафетнай гонцы (2009). Бронзавы прызёр юніёрскага чэмпіянату свету ў эстафетнай гонцы (2010).
Выпускніца Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву.
У 2011 годзе была ўключана ў Нацыянальную зборную Рэспублікі Беларусь па біятлоне.
Бронзавы прызёр юніёрскага чэмпіянату свету ў гонцы праследавання (2012). Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў індывідуальнай гонцы (2014). Чэмпіёнка Еўропы ў эстафетнай гонцы (2014).
Другое месца ў эстафетнай гонцы на этапе Кубка свету (2014–2015). Трэцяе месца ў спрынце на этапе Кубка IBU (2014–2015).
У 2017–2018 гг. Ірына Крыўко ўвайшла ў 30-у мацнейшых спартсменаў свету, дзе заняла 21-ю пазіцыю і змагла выступіць у масстарце.
Сярэбраны прызёр у масавым старце на этапе Кубка свету (2017–2018).
Чэмпіёнка XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў-2018 у эстафетнай гонцы.
Лаўрэат ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны-2017».
Узнагароджана ордэнам «За асабістую мужнасць» (2018).
Беларуская біятланістка ўвайшла ў лік кандыдатаў у камітэт спартсменаў Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) на перыяд 2018–2020 гг.
Жыве ў г. Наваполацку.
ЛІТАРАТУРА
1. Бандарэвіч, В. Сенненцы на п'едэстале гонару Віцебшчыны / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 3 лют. – С. 1.
2. Бондаревич, О. Наша Ира – чемпионка! / О. Бондаревич // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 24 лют. – С. 1.
3. Быньков, А. Золото наших побед / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2018. – 24 февр. – С. 1–2.
4. Зданович, В. Золотая эстафета / В. Зданович // Наш спорт. – 2018. – № 3. – С. 2–6.
5. Комашко, Д. Эстафета просто блеск / Д. Комашко // Рэспубліка. – 2018. – 23 лют. – С. 3.
6. Кривко, И. Ирина Кривко: Всё только начинается / И. Кривко ; беседовала И. Купрейчик // Спортивная панорама. – 2012. – 30 мая. – С. 8.
7. Кривко, И. Ирина Кривко: «Каждый раз выхожу на старт с мыслью сделать все возможное и невозможное» / И. Кривко ; беседовала В. Стецко // Наш спорт. – 2018. – № 6. – С. 8–10.
8. Крыўко, І. Ірына Крыўко: «Я – сенненка» / І. Крыўко ; гутарыў А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 27 снеж. – С. 1, 8.
9. Лабажэвіч, Д. Поспехі ў паветры, на снезе і ў вадзе / Д. Лабажэвіч // Звязда. – 2017. – 19 снеж. – С. 16.
10. Лабажэвіч, Д. Залатыя нашы дзяўчаты! / Д. Лабажэвіч // Звязда. – 2018. – 23 лют. – С. 1, 3.
11. Лазюк, А. З сенненскіх Сінаяў у нямецкі Рупольдынг / А. Лазюк // Витебские вести. – 2015. – 20 янв. – С. 1, 6.
12. Лазюк, А. З Сіная ў Рупольдынг / А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 20 студз. – С. 1.
13. Ляшук, С. «Серебро» Ирины Кривко / С. Ляшук // Витебские вести. – 2017. – 19 дек. – С. 1.
14. Малашеня, Л. Они знают цену золота Олимпиады / Л. Малашеня // Витебские вести. – 2018. – 11 мая. – С. 5.
15. Матузава, Ю. Залатыя вы нашы! / Ю. Матузава // Рэспубліка. – 2018. – 28 лют. – С. 1, 3.
16. Медвецкая, Е. Золотая олимпийская четверка / Е. Медвецкая // Витебские вести. – 2018. – 24 февр. – С. 1.
17. Синайские горы Ирины Кривко // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 11 снеж. – С. 5.
18. Урядова, Н. Синайские горы Ирины Кривко / Н. Урядова // Знамя юности. – 2018. – 18 окт. – С. 20–21.
19. Факеев, В. Грани олимпийского золота / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2018. – 11 мая. – С. 2.
20. Факеев, В. Биатлон в семейном интерьере / В. Факеев // Новая газета (Наваполацк). – 2014. – 11 февр. – С. 1–2.
СПАСЫЛКІ
Крыўко Ірына Валер'еўна. Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь