Куранцоў Віктар Рыгоравіч
Куранцоў Віктар Рыгоравіч нарадзіўся 5 красавіка 1941 года ў в. Тухінка Сенненскага раёна. Спартсмен, цяжкаатлет. Заслужаны майстар спорту СССР (1966). Заслужаны трэнер Расіі (2003).
У 1977 годзе скончыў Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, спорту, моладзі і турызму.
Віктар Куранцоў – чэмпіён ХІХ (1968) і сярэбраны прызёр XVIII (1964) Алімпійскіх гульняў, мнагакратны чэмпіён СССР, Еўропы і свету, двухкратны пераможца Спартакіяды народаў СССР, чэмпіён Узброеных Сіл СССР. Уладальнік Кубка СССР (1973). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, 16 медалямі.
Віктар Куранцоў устанавіў больш за 50 сусветных і еўрапейскіх рэкордаў, у яго скарбонцы 150 залатых спартыўных узнагарод.
З'яўляецца Ганаровым грамадзянінам гарадоў Ніігата (Японія), Сомбатхей (Венгрыя), Мехіка (Мексіка), Адзінцова (Маскоўская вобласць, Расія). Быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як рэкардсмен, які падняў больш за ўсіх цяжараў на кілаграм уласнай вагі.
Жыве ў г. Адзінцова (Расія).
ЛІТАРАТУРА
1. Виктор Куренцов // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 58–63.
2. Куренцов Виктор Григорьевич // Олимпийские чемпионы: Российская империя – СССР – СНГ – Российская Федерация : энциклопедия / В. Л. Штейнбах. – Москва : Эксмо, 2008. – С. 211.
3. Факеев, В. Он называл Машерова крестным / В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2019. – 15 март. – С. 14.
4. Штангист с парашютом / подгот.: О. Кисляк, С. Голесник // Советская Белоруссия. – 2011. – 21 сент. – С. 14–15.
СПАСЫЛКІ