Лапшын Ігар Алегавіч
Лапшын Ігар Алегавіч нарадзіўся 8 жніўня 1963 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен, лёгкаатлет. Заслужаны майстар спорту СССР.
У 1999 годзе скончыў Беларускую Акадэмію фізічнага выхавання і спорту (зараз – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту).
Чэмпіён Еўропы па лёгкай атлетыцы 1990 года, чэмпіён свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 1991 года. Пераможца Сусветнай Універсіяды 1989 года. Сярэбраны прызёр XXIV летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года, чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы 1990 года.
У 1995–2001 гг. – старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. У 2001 годзе – трэнер Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства. З 2002 года – дырэктар Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку і старшы трэнер Паралімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
ЛІТАРАТУРА
1. Лапшин Игорь Олегович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 408.
2. Взлеты и падения Игоря Лапшина / подгот. А. Быньков // Народнае слова. – 2011. – 28 чэрв. – С. 6.
3. Игорь Лапшин // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 100–105.
4. Лапшин Игорь Олегович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 30.
5. Матвеев, Д. Труд. Целеустремленность. Результат! / Д. Матвеев // Віцьбічы = Витьбичи. – 2013. – 15 окт. – С. 5.
6. Петриков, А. М. Лапшин Игорь Олегович / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 249.