Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лебедзева Галіна Міхайлаўна

Дата нараджэння
17.07.1976
Месца нараджэння
г. Віцебск
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
скачкі на батуце
Спартыўнае званне
майстар спорту СССР (1991)
майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (1993)
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998)
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1993, Швейцарыя) – 3 месца ў камандных спаборніцтвах
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1994, Партугалія) – 2 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1995, Францыя) – 3 месца
Кубак свету (1995, Данія) – 2 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1996, Канада) – 2 месца ў камандных спаборніцтвах
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1996, Канада) – 2 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1996, Канада) – 3 месца
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1997, Нідэрланды) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1997, Нідэрланды) – 2 месца ў камандных спаборніцтвах
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1997, Нідэрланды) – 2 месца ў сінхронных скачках
Кубак свету (1997, Германія) – 2 месца
Кубак свету (1997, Германія) – 2 месца ў сінхронных скачках
V Сусветныя гульні (1997, Фінляндыя) – 2 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1998, Германія) – 1 месца ў камандных спаборніцтвах
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1998, Германія) – 2 месца
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (1998, Германія) – 2 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1998, Аўстралія) – 2 месца ў камандных спаборніцтвах
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (1999, Сан-Сіці) – 3 месца ў камандных спаборніцтвах
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2000, Нідэрланды) – 1 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2001, Данія) – 3 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2002, Расія) – 1 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2002, Расія) – 3 месца
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2002, Расія) – 3 месца ў камандных спаборніцтвах
Чэмпіянат свету па скачках на батуце (2003, Германія) – 1 месца ў сінхронных скачках
Чэмпіянат Еўропы па скачках на батуце (2004, Балгарыя) – 1 месца ў сінхронных скачках

Лебедзева Галіна Міхайлаўна нарадзілася 17 ліпеня 1976 года ў Віцебску. Беларуская спартсменка. Майстар спорту СССР, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Чэмпіёнка свету 2003 года ў сінхронных скачках на батуце. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету на батуце 1994 года ў сінхронных скачках, 1996 года – у камандных спаборніцтвах і сінхронных скачках, 1998 года – у камандных спаборніцтвах. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 1996 года ў індывідуальных скачках, 1999 года – у камандных спаборніцтвах, 2001 года – у сінхронных скачках.

Чэмпіёнка Еўропы 1997 года ў індывідуальных скачках, 1998 года – у камандных спаборніцтвах, 2000, 2002 і 2004 гг. – у сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1995 і 1997 гг. у камандных спаборніцтвах, 1998 года – у індывідуальных і сінхронных скачках. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце 1993 года ў камандных спаборніцтвах, 1995 і 2002 гг. – у індывідуальных скачках. Сярэбраны прызёр Кубка свету 1995 года ў сінхронных скачках, 1997 года – у індывідуальных і сінхронных скачках. Сярэбраны прызёр Сусветных гульняў 1997 года ў сінхронных скачках.

З 1992 года працавала інструктарам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па скачках на батуце.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Лебедева Галина Михайловна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 31–32.

2. Лебедева Галина Михайловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – Т. 4 : Картография–Миноговые. – С. 419.

3. Лебедева Галина Михайловна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 250.

4. Лебедзева Галіна Міхайлаўна // Памяць: Віцебск : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; склад. А. І. Мацяюн ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2003. – Кн. 2. – С. 531.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Королева спорта. Галина Лебедева