Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Міхневіч (Хароненка) Наталля Валер’еўна

Дата нараджэння
25.05.1982
Месца нараджэння
Расія, Стаўрапольскі край, г. Нявіннамыск
Род дзейнасці
спартсмен
Від спорту
лёгкая атлетыка
Спецыялізацыя
штурханне ядра
Спартыўнае званне
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (ЗМС) (2008)
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат свету сярод юніёраў 2000 года (Чылі) – 3 месца
Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў 2001 года (Італія) – 1 месца
Сусветная універсіяда 2005 года (Ізмір) – 1 месца
IAAF World Athletics Final 2005 года (Манака) – 3 месца
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2006 года (Масква) – 1 месца
Шосты Кубак Еўропы 2006 года (Ізраіль) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2006 года (Швецыя) – 1 месца
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы 2009 года (Берлін) – 4 месца
Чэмпіянат свету ў памяшканні 2010 года (Катар) – 3 месца
Чэмпіянат Еўропы 2010 года (Барселона) – 2 месца
Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы 2011 года (Тэгу) – 11 месца

Міхневіч (Хароненка) Наталля Валер'еўна нарадзілася 25 мая 1982 г. у г. Нявіннамыск, Стаўрапольскі край, Расія. Беларуская штурхальніца ядра. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2008).

Займацца лёгкай атлетыкай Наталля пачала ў 5 класе ў пасёлку Высокае Аршанскага раёна. Займалася адразу некалькімі відамі, але лепш за ўсё ў яе атрымлівалася штурханне.

Трапіўшы ў 14 гадоў на рэспубліканскія спаборніцтвы, яна звярнула на сябе ўвагу вядомага спецыяліста Людмілы Канстанцінаўны Нічыпарчык, якая запрасіла спартсменку ў Мінскае вучылішча алімпійскага рэзерву.

У 1999 годзе сямнаццацігадовая спартсменка трапляе на юніёрскі чэмпіянат свету ў Польшчы, дзе займае другое месца і сярэбраны медаль.

У 2000 годзе на чэмпіянаце свету сярод юніёраў Наталля становіцца трэцяй. У 2001 годзе яна становіцца чэмпіёнкай Еўропы сярод юніёраў, а ў 2003 – пераможцай маладзёжнага еўрапейскага чэмпіяната.

Пасля гэтага Наталля Міхневіч пераходзіць у дарослы спорт і ўваходзіць у нацыянальную зборную па лёгкай атлетыцы.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Быньков, А. Наши олимпийские надежды / А. Быньков // Народнае слова. – 2012. – 10 крас. – С. 6.

2. Дынкин, С. Успех Натальи Хороненко / С. Дынкин // Витебский курьер. – 2003. – 29 июля. – С. 4.

3. Наталья Михневич (Хоронеко) // Витебщина Олимпийская / сост. В. В. Быньков [и др.] ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 134–139.

4. Никитина, О. Наталья Хороненко – кандидат в олимпийскую сборную / О. Никитина // Народнае слова. – 2004. – 12 лют. – С. 2.

5. Шутова, О. Из высокого – на высокую ступеньку / О. Шутова // Народнае слова. – 2008. – 23 жн. – С. 5.