Недасекаў Максім Юр’евіч
Недасекаў Максім Юр'евіч нарадзіўся 21 студзеня 1998 года ў Віцебску. Беларускі спартсмен, майстар спорту міжнароднага класа, член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.
Максім вырас у сям'і спартсменаў: бацька займаўся бар'ерным бегам, маці – майстар спорту па скачках у даўжыню. Спачатку хлопчык вучыўся ў сярэдняй школе № 4, потым быў пераведзены ў спецыялізаваны спартыўны клас сярэдняй школы № 10 г. Віцебска. Першы трэнер – Сяргей Сяргеевіч Кахненка. Падчас навучання ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву яго змяніў Юрый Вікенцьевіч Маісевіч.
Максім Недасекаў – выхаванец аддзялення лёгкай атлетыкі Віцебскага абласнога комплекснага цэнтра алімпійскага рэзерву, з'яўляецца шматразовым чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь па скачках у вышыню. Чэмпіён Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018 года і II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў камандным заліку, бронзавы прызёр Кантынентальнага Кубка IAAF 2018 года і XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года, пераможца лёгкаатлетычнага матча Еўропа – ЗША 2019 года, II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, пераможца Міжнароднага турніру па лёгкай атлетыцы World Athletics Continental Tour 2020 года, фіналіст чэмпіянату Свету сярод юніёраў 2016 года, чэмпіянату Свету па лёгкай атлетыцы 2018 года, чэмпіянату Свету па лёгкай атлетыцы 2019 года.
У 2021 годзе Максім Недасекаў заняў першае месца на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні па скачках у вышыню і ўстанавіў нацыянальны рэкорд, а таксама лепшы вынік сезона – 2,37 м.
У цяперашні час Максім Недасекаў – спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы».
ЛІТАРАТУРА
1. Быньков, А. Витебский триумф / А. Быньков // Витебские вести. – 2017. – 27 июля. – С. 1.
2. Быньков, А. Есть национальные рекорды / А. Быньков // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 10 июля. – С. 5.
3. В труде рождаются герои // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 24 июня. – С. II. – (Прил.: Вечерний Витебск).
4. Карпас, Е. Польский рекорд Недосекова / Е. Карпас // Витебские вести. – 2019. – 17 окт. – С. 24.
5. Карпас, Е. Рождение новых легенд / Е. Карпас // Витебские вести. – 2019. – 12 сент. – С. 1, 3.
6. Карпас, Е. Семейный альбом Максима Недосекова / Е. Карпас // Витебские вести. – 2021. – 27 авг. – С. 1, 19.
7. Карпас, Е. Чешская высота Недосекова / Е. Карпас // Витебские вести. – 2020. – 12 сент. – С. 16.
8. Конохов, Д. Есть золото! / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2017. – 27 июля. – С. 2.
9. Конохов, Д. Мы вами гордимся! / Д. Конохов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 3 авг. – С. 1, 4.
10. Легкоатлеты Витебщины – среди лидеров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2019. – 12 янв. – С. 7.
11. Недасекаў, М. Максім Недасекаў: «Мы скачам з дапамогай не сілы, а галавы» / М. Недасекаў ; гутарыла В. Сцяцко // Звязда. – 2021. – 28 верас. – С. 9.
12. Недосеков, М. Как закалялся характер / М. Недосеков ; беседовал Е. Карпас // Витебские вести. – 2018. – 16 окт. – С. 7.
13. Петрова, Е. «Атлетика» выбрала героев / Е. Петрова // Витебские вести. – 2018. – 18 янв. – С. 23.
14. Самотой, А. Вырастили призера Олимпиады / А. Самотой // Віцьбічы = Витьбичи. – 2021. – 26 авг. – С. 4.
СПАСЫЛКІ
Белорус Максим Недосеков завоевал олимпийскую бронзу в прыжках в высоту
О спортивных генах сына и пути на Олимпийские игры рассказала мама Максима Недосекова