Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Парамыгіна Святлана Вячаславаўна

Дата нараджэння
05.04.1965
Месца нараджэння
Расія, Свярдлоўская вобласць, г. Екацярынбург
Род дзейнасці
спартсменка
Від спорту
біятлон
Спартыўнае званне
Заслужаны майстар спорту СССР (1991)
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994)
Спартыўныя дасягненні
Чэмпіянат свету па біятлоне (1990, Нарвегія) – 1 месца
Чэмпіянат свету па біятлоне (1991, Фінляндыя) – 1 месца
Чэмпіянат свету па біятлоне (1994, Канада) – 1 месца
XVII зімовыя Алімпійскія гульні (1994, Нарвегія) – 2 месца
Чэмпіянат Еўропы па біятлоне (1995, Францыя) – 1 месца
Чэмпіянат Еўропы па біятлоне (1996, Італія) – 3 месца
Чэмпіянат Еўропы па біятлоне (2000, Польшча) – 2 месца
Чэмпіянат свету па летнім біятлоне (1998, Славакія) – 1 месца
Чэмпіянат свету па летнім біятлоне (1999, Мінск) – 2 месца
Чэмпіянат свету па летнім біятлоне (2000, Расія) – 1 месца
Узнагароды і прэміі
медаль НАК Беларусі «За выдатныя заслугі» (2002)

Парамыгіна Святлана Вячаславаўна нарадзілася 5 красавіка 1965 года ў г. Екацярынбург. Беларуская спартсменка, біятланістка. Заслужаны майстар спорту СССР (1991). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994).

Скончыла Полацкі політэхнічны інстытут (зараз – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт; 1987), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (2002), Віцебскую абласную СДЮШАР па зімовых відах спорту «Алімпіец».

У 1989–1992 гг. – член зборнай СССР.

З 1992 па 2001 гг. выступала за Рэспубліку Беларусь.

З 2002 года – спартыўны журналіст у газеце «Прессбол».

Святлана Парамыгіна – сярэбраны прызёр XVII зімовых Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 7,5 км (1994), чэмпіёнка свету (1990, 1991, 1994), сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1993), уладальніца двух малых Кубкаў свету (1994, 1995). Пераможца летніх чэмпіянатаў свету (1997, 1998) і сярэбраны прызёр (1999); чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронзавы прызёр (1996); чэмпіёнка СССР (1989), уладальніца Кубка СССР (1990). Чэмпіёнка Беларусі (1978–2000). Лепшая спартсменка Беларусі (1994).

На чэмпіянатах свету па летнім біятлоне ўзнагароджана 4 медалямі (1997 – залаты; 1998 – залаты; 1999 – сярэбраны; 2000 – залаты). Мае 9 перамог на этапах Кубка свету (чатыры ў 1994 г., чатыры ў 1995 і адну ў 1997 гг.). Шасціразовы сярэбраны прызёр этапаў Кубка свету (1993 – тройчы, 1994, 1996, 1997), шасціразовы бронзавы прызёр этапаў Кубка свету (1990, 1995 – тройчы, 1996, 1997).

У 2002 годзе ўзнагароджана медалём Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За выдатныя заслугі».

Першы трэнер – бацька Парамыгін Вячаслаў Сцяпанавіч.

ЛІТАРАТУРА

1. Быстрее, выше, сильнее! (1989–1998) / подгот. В. Факеев // Новополоцк сегодня. – 2018. – 20 апр. – С. 4.

2. Парамыгина Светлана Вячеславовна // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. – Минск, 2011. – Т. 1 : А–М. – С. 329.

3. Парамыгина Светлана Вячеславовна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 699–700.

4. Парамыгина Светлана Вячеславовна // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. – С. 324.

5. Петрыкаў, А. М. Парамыгіна Святлана Вячаславаўна / А. М. Петрыкаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 88.

6. Светлана Парамыгина // Витебщина Олимпийская / сост.: В. В. Быньков ; фото: А. В. Хитров, Г. Н. Семенов, П. П. Рябухин. – Доп. изд. – Витебск : Витебская областная типография, 2011. – С. 116–121.